mts.byhttps://tv.mts.by/channels/nowШкола Май БэбиЦентр семейной стоматологии «Дентико»shop.mts.by

ГлавнаяНовостиРеальный БрестНезапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

Гэтай восенню споўніцца 26 (!) гадоў, з часу калі ўпершыню грамадзянская супольнасць Беларусі выступіла з заяваю неабходнасці захавання і магчымай рэстаўрацыі адзінага будынка які застаўся ад старадаўняга горада-кляштара сс.бернардынак.

Напрацягу гэтага часу грамадства рабіла ўсе магчымыя і немагчымыя высілкі, каб захаваць спадчыну, адстойвала права будучых пакаленняў на аўтэнтычнасць і адметную спадчыну.

Пасля знішчэння старадаўняга Берасьця (1835) да навакольных з горадам цэркваў і касцёлаў трапіла вялізарная колькасць рухомых» каштоўнасцяў: скульптуры, метрычныя кнігі, літургічны посуд алтары і шматлікія абразы... Найбольш вядомымі ў сучасным мастацтвазнаўстве  Беларусі ёсць абразы з другой паловы XVII стагоддзя, аднесеныя да твораў г.зв. «Маларыцкага» I «Шэрашаускага» майстроў. У кампазыцыі менавіта гэтых абразоў  уражвае рэалізм  архітэктурных дэталяў і урбаністычных краявідаў, маляванне якіх выклікала бы вялікія цяжкасці, калі б не штодзеннае назіранне за будаўніцтвам. На той час Берасьце перажывала сапраўдны будаўнічы "бум"...

У  1970 г. зкспедыцыяй істытута мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі ў в.Оптуш Маларыцкага раёну выяулены абраз “ Цалаванне Яўхіма і Ганны ля За­латой брамы». Падаецца непраўдападобным, але сітуацыя прадстаўленая на абразе супадае па характару забудовы з выглядам бернардынскай плошчы ў Берасьці.

іл. Абраз “ Цалаванне Яўхіма і Ганны ля За­латой брамы», выяўлены зкспедыцыяй істытута мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі ў в.Оптуш Маларыцкага раёну.

Сёння павядзем гаворку пра Бернардынскую плошчу на старадаўнім прадмесці горада - Замухавечча. Уласнакажучы, Замухавечча, гэта й ёсць мыс, створаны Бугам і Мухаўцом, на якім ў 11 стагоддзі былі паўсталі першыя пабудовы горада.  Замухавечча аточанае рэкамі, з  Луцкім гасцінцам па якім падымаючы пыл прыходзілі да горада гандляры з Валыні і Кіева  прадстаўляе характар забудовы  “долакацыйнага гораду”,  т.е. такога, якім ён быў перад наданнем магдэбурскага права(1390).

 У 15 стагоддзі, пад час княжэння Казіміра Ягеллоньчыка,  над Замухавеччам  узнёсся замак, збудаваны згодна з традыцыяй тагачаснай будоўлі-з дрэва, камення і зямлі. Амаль адначасова на Замухавеччы заснаваны першы праваслаўны манастыр Раства Богародзіцы, а некалькі пазней  паўстаў яшчэ й Сымеонаўскі з царквою св.Сымеона і Чэснага Крыжа. 16 стагоддзе вызначылася пабудоваю тут жа касцёла св. Дароты(1524),з фундацыі Дароты Прынозчанкі, які распачаў грунтоўна змяняць прастору старадаўняга места. У 1605 годзе гэты касцёл прынялі аа.бернардынцы і пачалі пашыраць і перабудоўваць яго па ўзорах іншых законных рэнесансавых храмаў.

іл. Замухавецкае прадмесце і замак. Фрагмент Plan. Grundtriß der Stadt Brische in Littauwen Wie solche Anno 1657 den 11/21 Maÿ von Ihr Königl. Maÿ: zu Schweden lagert und den 13/23 Dito erobert worden.” (Krigsarkivet: Sveriges krig 05:139)

У палове 17 стагоддзя, напярэдадні Патопу, Замухавецкае прадмесце абнесена абарончымі валамі і ровамі. Сюды ў 1659 годзе, для большай бяспечнасці, ў дамы, прыстасаваныя для патрэб сс. Бернардынак, быў перанесены кляштар з касцёлам Беззаганнага Пачацця Дзевы Марыі. Заўважце,  час, калі пераводзілі кляштар сс.бернардынак з прадмесця Пясецкага да Замухавецкага,  адпавядае датаванню абраза "Цалаванне Яўхіма і Ганна каля Залатой брамы"

Іл. Фрагмент метрыкі кляштару сс.бернардынак з адлюстраваннем кляштору ў прыстасаваных домах. на Замухавецкім прадмесцю.

Іл. Замухавецкае прадмесце і замак. Фрагмент Plan von der Stadt Brzesc in Litthauen  Staatsbibliothek zu Berlin – Preußischer Kulturbesitz, sygn. SX 48601.

Толькі ў палове XVIII стагоддзя надышоў час на пабудову новага і большага касцёла і кляштара сс.бернардынак. І калі кляштар, размясціўся лагічна, амаль на тым самым месцы, то для пабудовы касцёла варункі   былі даволі жорсткія. Абмежаваны дарогамі участак кляштара нельга было пашырыць, не замінаючы ўспрыманню касцёла св.Ганны і св. Яна і не адмаўляючыся ад магчымасьці фармавання цэласнага ансамбля. Вырашыць складаную планіровачную задачу мог толькі наслядоўца добрай архітэктурнай школы. А як вядома,  у Берасьці гэтая задача была вырашана віртуёзна.

Цяпер мы ведаем, што ў час новага будауніцтва настаяцелем мужчынскага кляштара быў прызначаны да Берасьця аа. Бенедыкт Мазуркевіч OFM (+ 21.12.1765). Ён атрымау адукацыю у Балоні і быў вучнем італьянскага мастака і архітэктара Джузэпэ Карла Пэдрэці (1694-1770) (Giuseppe Carlo Pedretti). Прызначэнне яго ў Берасьце паміж 1741 -1743 гг. здзейснілася, відавочна, не без уплыву настаяцельніцы кляштара сс.бернардынак- Эльжбеты Верашчакі (нар.каля 1670 г.).

іл. План Замухавецкага прадмесця 1807 г. Фрагмент плану горада РГВІА ф.349 оп.4.спр. 124 л.2.

Архітэктар для вырашэння няпростай задачы, каардынальна “развярнуў”  касцёл з ўсходня-заходняй арыентацыі, на паўночна паўднёвую, пакінуўшы  ўсяго 5 метраў для Луцкага гасцінца, што ляцеў паміж мурамі касцёлаў. Такім чынам ён завяршыў прасторавую кампазыцыю Бернардынскай плошчы,  сфармаваўшы сімвалічную Браму. Вельмі рэдкае і вельмі цікавае рашэнне. У Беларусі яно больш нідзе не сутракаецца. Як не сустракаецца і вельмі рэдкае канструктыўнае рашэнне аднанавовага храма з эмпорамі падрэзанымі неглыбокімі арачнымі капліцамі. Завяршэннем будоўлі займаўся падобна іншы архітэктар - а.Антоні Даўгелла, які замяніў а. Бенедыкта Мазуркевіча на становішчы настаяцеля мужчынскага кляштара.

Іл. Папярэчны перакрой касцёла Неззаганага Пачацця Дзевы марыі. 1836.г. Фрагмент чарцяжа  РГВІА, ф. 13126 оп.4.спр.146.

Іл. Канструкцыя рашэння эмпораў у касцёле Неззаганага Пачацця Дзевы Марыі. 1836.г. Фрагмент чарцяжа  РГВІА, ф. 13126 оп.4.спр.146.

Іл. Клеймо майстра на цэгле кляштара сс.бернардынак (XVII-XVIII cт.?). Фота В.Вашэйка, 1990 г.

У крыптах бернардынскіх касцёлаў знайшлі апошні адпачынак і манахі закону аа.бернардынаў і фундатары, сярод якіх Хадкевічы, Галімскія, Геранім Валовіч (po 1620), Maрцін Трызна (+1643), Пётр Пацей (+1647), а.Аляксандр Зверж (1707), аптэкар а. Бернард Арагон...і;

Іл. Партрэт Марціна Трызны, пахаваным ў крыпце касцёла аа.бернардынцаў. Эпітафія 1643г. Паводле http://polona.pl

Гэтай восенню споўніцца 26 (!) гадоў, як упершыню грамадзянская супольнасць Беларусі выступіла з заяваю неабходнасці захавання і магчымай рэстаўрацыі адзінага будынка які застаўся ад старадаўняга горада-кляштара сс.бернардынак. Напрацягу гэтага часу грамадства рабіла ўсе магчымыя і немагчымыя высілкі, каб захаваць спадчыну, адстойвала права будучых пакаленняў на аўтэнтычнасць і адметную спадчыну. Энтузіасты не толькі ачышчалі будынак ад бруду, але настаялі на правядзенні археалагічных даследаванняў, праводзілі экскурсіі, выставы, канферэнцыі, пісалі  папулярныя і навуковыя артыкулы артыкулы і праектавалі.

іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця з арганізацыяй Бернардынскай плошчы, праваслаўнага манастыра "Раства " і паркам "Даркі" над Бугам. аўт.арх.др Лаўроўская, 2010г.

Іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця з арганізацыяй Бернардынскай плошчы, праваслаўнага манастыра "Раства " і паркам "Даркі" над Бугам. аўт.арх.др Лаўроўская, візуалізацыя Д.Лаўроўскі, Я. Дайнека, А.Вантух, А.Лары.2010г. Эксплікацыя: 1. Парк "Даркі; "2-Замак і музей Бярэсце. 4- былы кляштар з касцёлам сс.Бернардынак 5. Былы кляштар з касцёлам аа.бернардынаў. 7. Манастыр "Раства Дзевы Марыі" з капліцаю. . 

Іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця, аўт.арх.др Лаўроўская, візуалізацыя Д.Лаўроўскі, Я. Дайнека, А.Вантух, А.Лары.2010г.

Сітуацыя змянілася, калі кошт зямлі значна вырас, а так папраўдзе, застаўся адзіным хадавым таварам, які горад можа прапанаваць. На тэрыторыі старадаўняга горада і крэпасьці распачаўся вялікі гандаль. Таму пытанне рэгенерацыі тэрыторыі гістарычнага цэнтра (крэпасьці), якая  ўнесена ў свод помнікаў, і якая ўтойвае ў сабе як мінімум 4 эпохі, сёння стаіць вельмі востра.

Як паставяцца да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра тыя, хто сёння прымае рашэння як дзяржаўныя дзеячы, ці як звычайна?  Час пакажа.

Іл. Канцэпцыя падзелу функцыянальных зон тэрыторыі гістарычнага цэнтра Берасьця і крэпасьці. Аўт. др Богнер  Фота паводле публічных матэрыялаў прэзентацыі др.Богнера.

 

 

Ірына Лаўроўская, euimedia.com

 

 

Похожие статьи:

История БрестаКинотеатры довоенного Бреста

История БрестаБрестский конструктивизм: экскурсия для ценителей стиля

История БрестаТрагедия и подвиг военврача Маслова. Его именем названа одна из улиц города Бреста

История БрестаПольский орел на здании Брестского университета

История Бреста- Извозчик, на Миллионную!

Поделиться:
Комментарии (1)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.