mts.bymts.byШкола Май БэбиЦентр семейной стоматологии «Дентико»mts.by

ГлавнаяТворчая сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой Творчыя сустрэчы ў рамках прае...
23 сентября 2025

Творчая сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

Творчыя сустрэчы ў рамках праекта «Кніжнае святло «Звязды» з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтаркай кніг для дзяцей і падлеткаў – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой – пройдуць у Брэсце 9 кастрычніка

«Загадка прынцэсы Агнэсы», «Прыгоды лісачкі Красуні», «Таямніца зачараванага балота», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» – гэтыя і другія цікавыя творы ўжо даўно падабаюцца хлапчукам і дзяўчынкам.

Праз сваю творчасць і аўтарскую фантазію пісьменніца адчыняе юным чытачам дзіўны свет кнігі.

Яе творы – гэта чароўнае прывітанне з нашага дзяцінства! Сустрэча з гэтай таленавітай і прыгожай пісьменніцай – унікальная магчымасць пазнаёміцца і з задавальненнем паразмаўляць з кніжнай феяй.

Аўтарка падзеліцца сваім багатым творчым вопытам, раскажа пра гісторыю стварэння і герояў апошніх кніг.

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.