mts.byШкола Май Бэбиmts.bymts.byЦентр семейной стоматологии «Дентико»

ГлавнаяНовостиБрест и регионДзень Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна адзначылі ў Брэсце

Дзень Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна адзначылі ў Брэсце

Штогод у другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. У абласным цэнтры традыцыйныя ўрачыстасці разгарнуліся на плошчы Леніна. Сотні жыхароў і гасцей Брэста прыйшлі на свята яднання і суверэнітэту з сімволікай Беларусі.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

Адкрыў цырымонію старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ігар Брылевіч:

– На першым рэферэндуме нашай суверэннай краіны беларусы падтрымалі сімвалы, прапанаваныя Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. У іх – уся гісторыя нашай краіны: складаны шлях да самавызначэння нацыі, памяць пра Вялікую Перамогу, гадавіну якой мы адзначылі напярэдадні, і імкненне да стварэння і міру, што ярка вылучае Беларусь на сучаснай карце свету. Яны па праву сталі сімвалам сувязі пакаленняў – тых, хто адстойваў незалежнасць на палях бітваў у гады вайны, і сучасных беларусаў, якія штодзённай мірнай працай умацоўваюць эканоміку і забяспечваюць стабільнасць нашай дзяржавы. Прыемна бачыць на свяце так шмат нашай моладзi – ад юных берасцейцаў да старшакласнікаў і студэнтаў. Вельмі важна, каб маладое пакаленне з павагай ставілася да сімвалаў сваёй краіны. У вашых руках – будучыня Беларусі. Вашы веды, энергія, смеласць, ідэі – вось што вызначыць далейшае развіццё дзяржавы, – падкрэсліў у сваім звароце Ігар Брылевіч.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

Сярод ганаровых гасцей свята – памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскi, прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, дэпутацкага корпуса, ветэраны і дзеючыя вайскоўцы, таленавітая моладзь Брэсцкай вобласці.

Ключавым момантам святкавання стала ўзняцце Дзяржаўнага сцяга, якое здзейснілі Зiнаiда Мацяўшук – ветэран працы Брэсцкага электрамеханiчнага завода, Вольга Гародка – старшы кантралёр групы спецыяльнай праверкi дакументаў аддзялення пагранiчнага кантролю «Варшаўскi мост» і Сафiя Кавальчук – вучанiца Лiцэя №1 г. Брэста iмя А.С. Пушкiна.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

А пасля загучаў гімн. Словы «Мы, беларусы-мірныя людзі…» – у такі дзень адгукаюцца асабліва ўрачыста ў сэрцы кожнага чалавека.

Трапятліва і хвалююча адчуваецца яднанне народа, плошча і вуліца Леніна робяцца цэнтрам праявы патрыятычных пачуццяў і прызнання любові да роднай краіны. Сцягі і сцяжкі, чырвоныя і зялёныя паветраныя шары – нязменныя атрыбуты, якія паказваюць атмасферу свята пераемнасць гістарычнага шляху краіны.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

– Я вельмі рада, што ўдастоілася такога вялікага гонару – падымаць дзяржаўны сцяг у гэтае свята. Якраз з павагі да сімвалаў краіны пачынаецца патрыятызм. Я вельмі рада, што беларусы берагуць мір, незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы, кожны на сваім месцы развіваючы краіну, робячы яе яшчэ больш прыгожай, – кажа Вольга Гародка.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

– Дзень Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна – безумоўна вельмі важнае свята. Нам ёсць чым ганарыцца: нашай краінай і нашай гісторыяй, подзвігамі продкаў і нашымі дасягненнямі ў сучаснасці. Вельмі важна прывіваць любоў да дзяржаўных сімвалаў нашай моладзі, таму што без гэтых сімвалаў губляецца ідэнтычнасць народа, яго глыбокія карані, якія даюць сілу развівацца. Задача кожнага грамадзяніна – берагчы і абараняць гэтыя святыя сімвалы, – сказаў ваенны камісар Брэсцкай вобласці Аляксандр Самарэвіч.

@maruk.by

 

♬ оригинальный звук - Денис Марук

Акрамя выступлення творчых калектываў, захапляльных харэаграфічных нумароў і пранікнёных песень, яркім фіналам свята стала ўрачыстае праходжанне калон ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона. Абаронцы краіны аддаюць даніну павагі краіне, яе народу і сімволіцы, з гонарам выконваючы воінскі абавязак па захаванні мірнага неба над Беларуссю.

Замкнулі святочнае шэсце прадстаўнікі моладзі: школьнікі і студэнты, актывісты БРСМ, выдатнікі вучобы, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў і пераможцы розных конкурсаў. Тыя, хто ў адказе за будучыню краіны і яе шлях развіцця.

 

Раман АНШЫЦ

Фота аўтара

zarya.by

 

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.