Реальный Брест

дентикоШкола Май Бэбиkris.byeos.byАйТИ ШАГ

Главная"Невядомая Беларусь: Бежанцы" Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходн...
Гость — 10 октября 2018

"Невядомая Беларусь: Бежанцы"

Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія сем'і, некаторыя ўцякаюць самі, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысяч вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы і бамбаванне з боку немцаў.

Агромністая тэрыторыя заходніх рэгіёнаў Расейскай імперыі пусцеюць. Бежанцы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы (каля 70 %), а таксама палякі (12 %), жыды, літоўцы, латышы і армяне.

Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі каля трох мільёнаў чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ стагоддзі ў гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну.
Каля 30 % бежанцаў не перажылі выгнання. Гэты незвычайны і трагічны досвед трох мільёнаў чалавек не дачакаўся сваіх даследнікаў. Літаратуры на гэтую тэму вельмі мала, захавалася няшмат успамінаў. У Беларусі, як і ў Расеі, пра гэтую зʼяву не ведаюць. У гістарычным наратыве таго перыяду дамінуюць апісанні ваенных дзеянняў. Сяляне не вялі дзённікаў, а вусныя гісторыі збольшага забытыя...
Оцените данную новость: 10+-Голосов: 10
Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.