Реальный Брест

дентикоБрестское пивоkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяСёння гадавіна адной з трагічных падзей нашай гісторыі. 10 лютага 1940 года с...
Гость — 10 февраля 2018
Сёння гадавіна адной з трагічных падзей нашай гісторыі.

10 лютага 1940 года савецкімі ўладамі была праведзена першая хваля масавай дэпартацыі ў Сібір насельніцтва з тэрыторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку з Горадні і Гарадзеншчыны. Усяго да чэрвеня 1941 года ў выніку чатырох хваляў дэпартацыі, былі вывезеныя 340 тысяч чалавек, разам з дэпартаванымі з Заходняй Украіны. Савецкія карныя органы вывозілі палякаў, беларусаў, украінцаў. Дэпартаваных везлі ў таварных вагонах з закратаванымі вокнамі, у вагоны набівалі па 50 і больш чалавека. На зборы давалася некалькі дзесяткаў хвілін. Толькі ў лютым саветы вывезлі больш 140 тысяч чалавек. На поўначы Расіі 30 тысяч было расстраляна, яшчэ 100 тысяч памерлі. Людзі паміралі ў дарозе з голаду, знясілення, холаду. Узгадвае жыхарка Горадні:
«Немагчыма апісаць, што нам давялося перажыць у дарозе: падчас сну валасы, вопратка, коўдры прамярзалі да сцен вагонаў, а цягнікі трэсліся так, што людзі падалі на падлогу і ламалі сабе рукі і ногі. Па тры дні не давалі вады, а калі ў нас атрымлівалася злапаць крыху снегу праз вагоннае вакенца, міліцыянт біў палкай па руках і па місках. 4 сакавіка 1940 года нас прывезлі ў пасёлак Тайшэцкага раёну Іркуцкай вобласці. У бараках, дзе нас пасялілі, нам абвесцілі, каб мы забыліся на згнілую Польшчу назаўсёды, і тут мы маем памерці, але не забываючыся пры тым, што ўсе мы тут павінны працаваць»
Оцените данную новость: 8+-Голосов: 8
Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.