Диагностика аллергийЖКНАРКОЛОГИЧЕСКОЕ ОТДЕЛЕНИЕ БРЕСТ, ПЛОЩАДЬ СВОБОДЫ, 5a-brest.by домаМойка на Спокойной

Главная12 снежня спаўняецца 431 год з дня смерці караля Рэчы Паспалітай і Вялікага княз...
12 декабря 2017

12 снежня спаўняецца 431 год з дня смерці караля Рэчы Паспалітай і Вялікага князя ВКЛ Стэфана Баторыя.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Памёр ён у Гродзенскім старым замку, пакінуўшы пасля сябе не толькі славу на вякі, але і цалкам матэрыяльныя рэчы, якія праз пару дзён запісалі ў інвентары. Цяперашнія вучоныя ў большасці прызнаюць, што галоўнай прычынай смерці караля была цяжкая хвароба нырак.
Але спадарожнікаў караля, якія спаткалі яго смерць у Гродне і з’ехаліся сюды неўзабаве, цікавілі штодзённыя рэчы. Хутка, ужо 15 снежня, быў складзены інвентар рэчаў караля Стэфана Баторыя, якія засталіся ў Гродне пасля яго смерці. Зазірнем у яго.
Замак быў абстаўлены мэбляй досыць слаба. На сценах спальні віселі вялікія арасы – габелены, якія крыху падымалі тэмпературу ў халодным замку. Некалькі гадзіннікаў, скрынак, столікаў, крэслаў, ложак з балдахінам… Вопратка, падшытая сабалямі ды бабровым футрам. Пару футраў мелі залатыя гузікі.
Посуд быў галоўным чынам са срэбра, часткова ўласнасць караля, а часткова са скарбу Рэчы Паспалітай. Напрыклад, талеркі мелі герб Стэфана Баторыя – зубы, а насупраць некаторых лыжак стаяць запісы – згублена ў Гродне або пад Полацкам. Вось так, кароль, вызваляючы Рэч Паспалітую ад войска маскоўскага тырана Івана Грознага, мусіў дбаць пра колькасць срэбраных лыжак… Што тут сказаць, шляхецкая дэмакратыя.
Найбольш уражваюць падвал з віном ды каралеўская стайня.
Віно:
Чатырохгадовага – 8 бочак
Лоўскага – 9 бочак
Шанілайскага – 3
Маладога ад Тарная – 1
Варадынскага – 3
І яшчэ мноства іншага венгерскага віна, усяго 51 бочка!
І коні былі цудоўныя. Пры чым усе яны былі пры конюхах (машталерах) венгерскай нацыянальнасці.
Машталер Кшыштаф Таргашы апекаваўся канямі Івашка і Балаго, Машталер Петар канямі Войда і Турман, машталер Кішамуш канямі Баторы, Греоры, маштелер Секель Лорчус коні Тарагаш і Кенды… А яшчэ коней звалі Падскарбі, Пукфрэс, Шыгер, Абозны… Усяго кароль меў 31 каня. Машталеры караля трымалі ў стайнях яшчэ 90 коней для сябе і нават пару верблюдаў.
Коні, канешне, былі сімваламі эпохі найвялікшага караля і Вялікага князя Стэфана Баторыя, ваяра і мудрага дзяржаўнага дзеяча, які выратаваў сваю краіну і так шмат зрабіў для Гродна.
Оцените данную новость: 8+-Голосов: 8
Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.