planetakolyasok.byМойка на Спокойнойa-brest.by квартирыНАРКОЛОГИЧЕСКОЕ ОТДЕЛЕНИЕ БРЕСТ, ПЛОЩАДЬ СВОБОДЫ, 5Дентико

Главная«Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Слуцкі збройны чын, Слуцкі з...
20 ноября 2017
«Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
Слуцкі збройны чын, Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстанне — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.

Паводле Рыжскай дамовы, падпісанай 12 кастрычніка 1920 года паміж Польшчай, РСФСР і УССР, усталёўваліся новыя дзяржаўныя межы, якія дзялілі Беларусь і Украіну на дзве часткі. Беларуская дэлегацыя ўвогуле не была запрошаная на перамовы — ані ад Беларускай Народнай Рэспублікі, ані ад марыянеткавай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофэ, увогуле прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.

21 лістапада Рада Случчыны зрабіла новую дэкларацыю:
"У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на колькасную перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе".
Оцените данную новость: 12+-Голосов: 12
Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.