Реальный Брест

дентикоБрестское пивоkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяНовостиИстория БрестаБрэсцкі гісторык падключыў матэматыку, каб вызначыць, дзе ў горадзе знаходзілася заснаваная канцлерам ВКЛ друкарня

Брэсцкі гісторык падключыў матэматыку, каб вызначыць, дзе ў горадзе знаходзілася заснаваная канцлерам ВКЛ друкарня

Напрыканцы мiнулага года гарадскія ўлады прэзентавалі жыхарам Брэста выдатны падарунак. Устанавілі памятны знак Брэсцкай Бібліі.

З сярэдзіны снежня бронзавы помнік асветніцтву вітае чытачоў абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага, таму што размясціўся дакладна на шляху да храма навукі. Месца выбрана добрае: знак натхняе нас на новыя інтэлектуальныя подзвігі. Але хто з брэсцкіх аматараў кнігі ведае, дзе дакладна ў Брэсце была надрукавана Біблія? Прафесар, гісторык і краязнавец Анатоль Гладышчук выкарыстаў матэматыку і камп’ютар, каб вызначыць геаграфічны пункт размяшчэння заснаванай канцлерам ВКЛ друкарні.

Збіраем факты

Перш за ўсё трэба сказать, што Брэсцкая, або Радзівілаўская, Біблія з’явілася на свет у Бярэсці ў 1563 годзе. Вядома, што друкарня была заснавана канцлерам ВКЛ і берасцейскім старастам Мікалаем Радзівілам Чорным 11 гадамі раней. Таксама вядома, што берасцейскімі друкарамі ў розны час былі Бярнард Ваявудка, Станіслаў Мурмеліус і Цыпрыян Базылік. 

— Але менавіта на перыяд працы «невядомага друкара» прыходзіцца выданне шэдэўра берасцейскай друкарні Брэсцкай Бібліі, — звяртае ўвагу Анатоль Гладышчук. — Гэта было самае вялікае па аб’ёме друкаванае выданне ў ВКЛ на той час, якое «не тое што насіць — вазіць цяжкавата». Так з’едліва сказаў пра гэты фаліянт Сымон Будны. 

Сапраўды, цяжкім выданне Радзівілаўскай Бібліі рабілі ўпрыгажэнні — высокамастацкія гравюры-ілюстрацыі, выкананыя таксама невядомым майстрам. 

Дык у якім месцы магла знаходзіцца друкарня?

Арыентацыя на мясцовасці

Напрамак у нашым гістарычным «навігатары» задае апісанне Берасцейскага стараства. Каралеўскія рэвізоры Іван і Дзмітрый Сапегі ў гэтай крыніцы паміж іншым згадалі друкарню, месца лакалізацыі — «первая полать ринку». Анатоль Гладышчук поўны аптымізму:

— Вызначыць месца Рыначнай плошчы ў старажытным Бярэсці не з’яўлялася праблемай, таму што яно добра вядома па старажытных мапах, а вось тэрмін «полать» патрабаваў нейкіх намаганняў у яго тлумачэнні. Па слоўніках прыйшоў да меркавання, што слова «полать» можна разумець, як бок вуліцы. У нашым кантэксце — як бакі Рыначнай плошчы. 

Такім чынам, адна са старэйшых плошчаў 1000-гадовага горада, згодна са старажытным планам, з’яўлялася няправільным чатырохвугольнікам, які быў скіраваны сваёй доўгай стараной уздоўж Мухаўца пры яго зліцці з Бугам.

Старажытны план горада.

Давайце ў думках спынімся прыкладна ў цэнтры былой Рыначнай плошчы. Тварам — да сённяшняй Свята-Мікалаеўскай царквы. Спінай — адпаведна да кругавой казармы крэпасці. Калі мы нічога не зблыталі, то «первая полать ринку» павінна быць па правую руку ў бок Холмскай брамы крэпасці, а «другая полать ринку» — па левую руку ў бок Цярэспальскай брамы. Анатоль Гладышчук знайшоў пацвярджэнне апісанай расстаноўцы бакоў Рыначнай плошчы ў старых планах Бярэсця ў дакументах, якія захаваліся:

— Калі ўсе прыведзеныя вышэй меркаванні звесці да аднаго назоўніка і сумясціць маштабы планаў старажытнага Бярэсця са здымкам картаграфічнага сэрвісу Google, атрымліваем, што першая «полать» старажытнага рынку магла знаходзіцца ў месцы, на якім сёння расце купка высаджаных ялінак. Гэтае папярэдняе меркаванне патрабуе ўдакладнення.

Прыйшоў час геаметрычных пошукаў і матэматычных маніпуляцый. Анатоль Антонавіч пагружаецца ў арыфметычныя разлікі. І вось у нас ёсць канкрэтныя лічбы. Яны паказваюць, што суадносіны ў маштабным вымярэнні адлегласці паміж дамінантамі Берасцейскага замка — вежай «яко Каменецкай» і «Зекгаравай вежай» — супадаюць з даўжынёй паўночнага боку замка (насупраць Рыначнай плошчы) на ўсіх пазнейшых планах Бярэсця. Гэта дае нечаканы вынік: даўжыня самага доўгага боку Рыначнай плошчы ад замка магла складаць прыкладна 110 метраў. Адсюль прыкідваем памеры шырыні іншых бакоў, памятаючы, што друкарня знаходзілася пасярэдзіне першай «полати». Такім чынам, на тапаграфічным плане сённяшняй крэпасці прыкладнае месца магчымага знаходжання Берасцейскай друкарні, пазначанай у апісанні 1566 года, выпадае на тую самую купку ялінак, аб якіх згадвалася раней.

— Безумоўна, канчатковы адказ дадуць толькі археалагічныя пошукі, — вяртае ў рэальнасць краязнавец. 

Намеснік дырэктара абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага па навуковай працы Ала Мяснянкіна з гонарам расказвае пра Брэсцкую Біблію: 

—Брэсцкая Біблія — шэдэўр сусветнага кнігадрукавання. Выданне складаецца з 738 старонак, тэкст размешчаны ў дзве калонкі па 58 радкоў у кожным. Зараз у свеце вядомы 130 асобнікаў у розных афіцыйных кнігасховішчах. Дзякуючы фінансавай падтрымцы аблвыканкама сёння мы маем каля 200 аўтэнтычных старонак выдання. Лічу, што Брэсцкая Біблія з’яўляецца адным з чатырох знакаў горада нароўні з Брэсцкай крэпасцю, Брэсцкай уніяй і Брэсцкім мірам.

ПАЗІЦЫЯ

Аляксандр РАГАЧУК, cтаршыня Брэсцкага гарвыканкама:

— Я трымаў у руках поўнае выданне Бібліі, якое знаходзіцца ў прыватнай калекцыі. Гэта асаблівыя энергетыка і эмоцыі. У ходзе падрыхтоўкі да тысячагоддзя Брэста мы вядзём складаны перагаворны працэс, каб гэта рарытэтнае выданне вярнулася да нас у Брэст. І гэта толькі пачатак вялікага працэсу па ўзнаўленні нашай гісторыі, па захаванні гістарычнай памяці. Упэўнены, што гэтая праца будзе працягвацца.

 

Анна Петроченко, sb.by

 

 

Похожие статьи:

История БрестаТрилинка обнажилась под строительной техникой на проспекте Машерова

История БрестаАварийная кровля некоторых зданий на улице Советская в ближайшее время будет демонтирована

История Бреста«Купите объект № 010040». Что будет со зданием бывшей кирхи в Бресте?

История БрестаГенеральский памятник на берегу Буга

История Бреста130-ти летию железнодорожной станции Брест-Центральный посвящается… Часть I

Поделиться:
Комментарии (21)
Брестчанин # 7 января 2018 в 11:34
+4 + -
+8 / -4
Этот брестский историк-математик уже дескридетировал себя, когда не разобравшись обьявил, указывая на руины царского порохового погреба возле музея Берестье, что это остатки замка Берестейского. Еще и уважаемого Петра Лысенко втянул в эту авантюру.
читатель # 7 января 2018 в 18:15
+3 + -
+4 / -1


Всё заросло. Ещё и мусор строительный выкидывают туда
Наблюдатель # 8 января 2018 в 16:30
+1 + -
+4 / -3
Если во время не остановить, очередная "сенсацыя" будет. Вспомните хотя бы "ратушу", найденную им в канализационном колодце. Да и рурмус еще...А деньги то из городского бюджета-на ветер.
A.W. Warabei # 8 января 2018 в 22:09
+2 + -
+2 / 0
Это хорошо, что наши безымянные комментаторы знают такое слово как "рурмус". Или "ратуша". Только вот насчёт "стенки порохового погреба" не нужно путать общественность. Заключение о том, что это за стенка, должны дать специалисты. К коим не причисляется ни упомянутый автор обсуждаемой статьи, ни его оппоненты - бывшие участники бывшего проекта Брест 2019.
Стенка, кстати, не раскопана до конца. Так что говорить не о чем.
Лично мне не нравится пафос, с которым гипотезы уважаемого А.А. подаются в прессе. Оно понятно, господам журналистам нужна сенсация. В то время как в науке такой подход просто неприемлем. Ни одна из реконструкций, которые мы имеем не сегодняшний день не является аксиомой. Это только гипотезы, которые могут быть подтверждены или опровергнуты, прежде всего археологическими исследованиями. Пока нету исследований археологов - спим и в розовых снах видим замок, ратушу, место в паркане - кому какое нравится. Больше замков, всяких и разных! biggrin
А ещё немного грустно, что автор приводит выводы из статьи 10-летней давности. Процесс научного познания - бесконечен. Любой исследователь критически ставится в первую очередь к собственным выкладкам. И по прошествии времени, как правило, меняет точку зрения.
С уважением.
Bekas # 11 января 2018 в 08:09
+1 + -
+1 / 0
Можно где-то согласиться с неким Warabei, наука не терпит суеты.
Надо, правда, сказать тут главное, научный подход начинается с внимательного анализа имеющихся версий, что Гладыщук не сделал.
Сергей # 7 января 2018 в 22:08
+2 + -
+5 / -3
Надо сперва прочитать книгу А. Гладыщука "Замок Берестейский", а потом подумать, стоит ли так высказываться в адрес уважаемого человека.
Наблюдатель # 8 января 2018 в 20:44
-1 + -
+1 / -2
"Сперва"-? Это как?
interesant # 8 января 2018 в 21:21
+1 + -
+2 / -1
Najpierw
Наблюдатель:
"Сперва"-? Это как?

To znaczy "najpierw".
Наблюдатель # 9 января 2018 в 11:25
+1 + -
+1 / 0
а на каком это языке?
interesant # 9 января 2018 в 13:48
+3 + -
+3 / 0
Наблюдатель:
а на каком это языке?

На языка Пушкина и Гоголя. smile


Судьба Евгения хранила:
Сперва Madame за ним ходила,
Потом Monsieur ее сменил.
Ребенок был резов, но мил.


Журналъ Министерства народнаго просвѣщенія
Курдыбабаев # 8 января 2018 в 14:32
+3 + -
+3 / 0
А сам снимок места с Google , "на якім сёння расце купка высаджаных ялінак", никак нельзя?
crazy
Курдыбабаев # 8 января 2018 в 21:18
+3 + -
+4 / -1
Опять за лопату и копать?
crazy
Брестчанин # 8 января 2018 в 21:25
+2 + -
+3 / -1
Ну вот значит в этом месте и надо было памятник библии устанавливать.
задний обзор # 8 января 2018 в 21:28
+3 + -
+3 / 0
Так ветераны ВОВ не поймут!
Брестчанин # 8 января 2018 в 21:57
+1 + -
+1 / 0
А сколько в Бресте осталось реальных, боевых ветеранов, знаете? По пальцам посчитать не сложно.
не-а # 9 января 2018 в 10:37
+1 + -
+2 / -1
РПЦ не позволит рядом с православным храмом
Ірына Лаўроўская # 9 января 2018 в 11:29
+3 + -
+3 / 0
У гэтым месцы ніякай друкарні не было. Быў парафіяльны касцёл, а побач яшчэ і вежа калегіума езуітаў з гадзіннікам. А перад імі- сядзібы месцічаў.
не-а # 9 января 2018 в 21:15
-1 + -
+1 / -2
Ирина Борисовна, это мнение Гладыщука, а по вашей версии - рядом с храмом.
Как там было ставить этот знак?
Ірына Лаўроўская # 11 января 2018 в 15:03
+1 + -
+1 / 0
Паважаны, Не-а , безумоўна, кожны мае права на ўласнае меркаванне, я толькі асцярагаю ад валюнтарыстаў, якія не абмяжоўваюцца меркаваннем, а рыдлёўкамі і бульдозерамі умацоўваюць уласнае Эго, закрэсліваючы сэнс далейшых археалагічных даследаванняў, закрэсліваючы нашчадкам магчымасьць адкрыццяў.

Што тычыцца маёй, як Вы выказаліся "версіі", яна не з пальца высмактана, а грунтуецца на канкрэтных крыніцах, крытычным аналізе і супастаўленні дадзенных пісьмовых, графічных, метрычных і г.д. Яна прадстаўлена публіцы два гады таму на міжнароднай навуковай канферэнцыі і апублікавана.

І адносна помніка. На той жа канферэнцыі я прадставіла сваё меркаванне, як павінна выглядаць месца, дзе была друкарня: дастаткова на плошчы перад царквою замяніць некалькі плітак, а замест іх пакласьці адну з вензелем (на выбар) ды надпісам: "Тут паміж 1553-1571 гг. працавала першая ў ВКЛ друкарня". Рэшту няхай апавядаюць экскурсаводы, інтрыгуючы, захапляючы увагу, прыстасоўваючы да свайго стылю, характару, альбо тэмы.
Пчёлка # 11 января 2018 в 15:14
0 + -
0
"Тут паміж 1553-1571 гг. працавала першая ў ВКЛ друкарня".
Очень хорошая идея с плитой!
счетовод # 8 января 2018 в 21:32
+4 + -
+4 / 0
Если за твои же деньги сделали, как это назвать подарком? Веди за "народные"?
Или власти сбросились на подарок?
гарадскія ўлады прэзентавалі жыхарам Брэста выдатны падарунак
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.