Школа Май БэбиЦентр семейной стоматологии «Дентико»shop.mts.bymts.byhttps://tv.mts.by

ГлавнаяНовостиДороги и чудакиБеларускамоўнаму аўтавакзалу ў Брэсце быць!

Беларускамоўнаму аўтавакзалу ў Брэсце быць!

Сёння ініцыятыўная група, якая збірала подпісы за беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце, сустрэлася з кіраўніцтвам аблаўтатранса і самога вакзала.

Нагадаем, што ініцыятыўная групы 21 студзеня збірала подпісы за тое, каб шыльды, стэнды і агучванне адпраўленняў і прыбыцця аўтобусаў на новым аўтавакзале былі аформленыя на беларускай мове. Крыху пазней на сайце «Зручны горад» пачаўся збор подпісаў з тымі ж пажаданнямі. А сёння прайшла сустрэча з начальнікам аддзела арганізацыі перавозак аблаўтатранса Барысам Калініным, начальнікам Брэсцкага аўтавакзала Мікалаем Радзюком і ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў.

Мікалай Сцяпанавіч распавёў, што інфармацыйныя стэнды і шыльды на новым аўтавакзале ў Берасці будуць аформленыя на беларускай мове, з перакладам на ангельскую. Шыльда «аўтавакзал» будзе таксама аформлена на роднай мове.

Што тычыцца пытання аб агучванні, то тут станоўчае рашэнне з боку аўтавакзала пакуль не было прынята:

– Парадку 15 гадоў таму, у пачатку 2000-х гадоў, агучванне інфармацыі аб прыбыцці і адпраўленні аўтобусаў на аўтавакзале ў нашым горадзе ажыццяўлялася на беларускай мове. І тады мы былі аднымі з першых у краіне, хто так рабіў. Але з-за таго, што частка пасажыраў пачала звяртацца са скаргамі і просьбамі праводзіць «агучку» на рускай, нам давялося адмовіцца ад гэтай ідэі, – распавядае Барыс Уладзіміравіч.

У пытанні агучвання рэйсаў на «мове» прадстаўнікі аўтавакзала і аблаўтатранса апелявалі да таго, што абвяшчэнне адпраўлення і прыбыцця транспарту на беларускай будзе незразумела для пасажыраў. Але як прымеціў адзін з прысутных, слоў у беларускамоўнай агучцы, якія кардынальна адрозніваюцца ад рускамоўнай — няма:

— Словы «платформа», «маршрут» « адпраўляцца» – будуць зразумелыя нават таму чалавеку, які ні разу не чуў беларускую мову. Гэтыя словы зразумелыя для беларусаў, украінцаў, палякаў. Для ўсіх. А што тычыцца турыстаў з Польшчы і Украіны, то яны лепш разумеюць беларускую мову, чым рускую. І з гэтым нават не варта спрачацца.

На беларускай мове прапанавалі агучваць маршруты, якія ідуць да турыстычных меккаў вобласці – напрыклад, у Белавежскую пушчу. Да гэтага пытання паабяцалі вярнуцца бліжэй да канца года. Падтрымалі ідэю па правядзенні анкетавання сярод пасажыраў аўтавакзала. У іх спытаюць, ці хочуць яны, каб з гучнагаварыцеляў гучала беларуская гаворка. Пасля гэтага можна будзе больш дэталёва абмяркоўваць пытанне аб поўнай беларусізацыі аўтавакзала.

Нагадаем, што Брэсцкі аўтавакзал пераязджае на новае месца па вуліцы Арджанікідзэ. Адкрыццё новага будынка вакзала адбудзецца 15 траўня.

 

Дзедзіч

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Бресте обнаружена противотанковая мина времен ВОВ

Дороги и чудакиВ Бресте на автовокзале презентовали первую в Беларуси звуковую навигационную систему для людей с инвалидностью "Крокі на гукі"

Брест и регион"Мешков Брест" сыграет в гостях у "Пари Сен-Жермен" в гандбольной Лиге чемпионов

Брест и регионЖдём тебя, бульвар

Брест и регионУ жителя Березовского района обнаружено более 240 патронов

Поделиться:
Комментарии (1)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.