a-brest.by домаДентикоa-brest.by квартирыШкола Май БэбиМахновича, 37

ГлавнаяНавошта ў крэпасці туі?

Навошта ў крэпасці туі?

Адна з версій: таму што беларусы прывыклі да партызанкі

Помнік павінен, па магчымасці, быць аўтэнтычным.  На Цытадэлі Брэсцкай крэпасці, асноўнай частцы Мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”,  часткамі засталася неразбуранай кальцавая казарма ў 2 паверхі, з падземнай казематнай часткай.  З паўночна-усходняга боку ў малым абсягу кальцавой казармы размясцілі Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Процілеглая паўднёва-заходняя частка, якая складае ў даўжыню каля кіламетра, дала прытулак…. Чаму і каму яна толькі не дала прытулак.

Але гэта асобная тэма. Я пра іншае.

Калі выходзіш з Холмскай брамы, направа ўздоўж  Мухаўца вядзе асфальтаваная сцежка. Паміж ёю і кальцавой казармай  напачатку пасаджаныя блакітныя елкі, далей да Тэрэспальскай брамы туі (на фота).

Дык вось, гэтыя насаджэнні  разрасліся так, што ЦАЛКАМ закрылі казарму, яе вокны…

А цяпер паспрабуйце ўявіць, што гэта крэпасць, гатовая да бою, і што на досвітку вораг падбіраецца …перапраўляецца праз Мухавец…плыве па Бугу…

А мы сапім сабе ў дзве дзіркі на сваіх ложках. Бо ж усё роўна ні-чо-га не бачна.

У тым ліку і пасечаных кулямі і асколкамі сцен не бачна, дарэчы.…Яны цалкам схаваныя туямі. Ні пабачыць праз гэтае ўскоснае сведчанне, як гэта было насамрэч, ні рэканстуяваць ва ўяве магчымы бой немагчыма.

Рэканструяваць можна толькі адно: вылазку з засады. Партызанскі наскок з кустоў. З ялова-туевых зараснікаў.

Чаму і кажу: тэрмінова высекчыце гэтыя туі. Або выкапайце, прадаўшы мясцовым нуварышам.  Магчыма, ім  якраз трэба тое-сёе прыхаваць. А грошы ў фонд рэгенерацыі Старога Берасця і крэпасці. 

 

 

 

 

 Петр Цекавый,  Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брестская крепостьНародная акция "22 июня. Брестская крепость"

Брестская крепостьРогачуку присвоили воинское звание полковник и вручили погоны

Брестская крепостьОбщественные деятели: хотим привезти в Брест 12 героев Советского Союза

Брестская крепостьПервый "смайлик" появился в Брестской крепости

Брестская крепостьФоторепортаж со стройки молодежного патриотического центра «БРСМ»

Поделиться:
Комментарии (3)
O`le$hka Дудик # 3 октября 2013 в 02:25
0 + -
+6 / -1
А заодно вырубить голубую ель - ее ареал обитания Северная Америка - а
Помнік павінен, па магчымасці, быць аўтэнтычным.
Полнейший бред...
Скакун Александр # 3 октября 2013 в 03:18
+1 + -
+9 / -1
Если памятник, прабачце, калі помнік (крэпасць) павінен быць аутэнтычны, так знясем ўсе збдування вышэй за 2 паверхі ,і, таксама усе трубы. бо іх не павінна быць у Брэсце, каля фартэцы.
туелюб # 3 октября 2013 в 07:02
0 + -
+6 / 0
хочется верить, что призыв автора "тэрмінова высекчыце гэтыя туі" - чистой воды провокация. разросшиеся туи действительно давно пора "окультурить", но так на то у города есть ландшафтный начальник на окладе.
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.