Реальный Брест

дентикоБрестское пивоkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяНовостиБрест и регионВыстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017

Выстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017

У суботу, 10 сакавіка, а 19.00 у Галерэі Прасторы КХ (Халтурына 2/1) адкрыецца выстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017.

На выставе будуць прадстаўлены 3 праекты пераможцаў прэміі. Праект «Фота на памяць» Аляксандра Васюковіча быў прызнаны лепшым дакументальным праектам. Вольга Савіч з «Алфавітам вайны» атрымала Гран-пры ў намінацыі мастацкай фатаграфіі. У намінацыі лічбавы сторытэлінг лепшым паводле меркаваньня журы стала праца «Кожная трэцяя» Аляксандра Васюковіча і Дар'і Царык.

Прэмія ПРАФОТА, заснаваная культурна-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ, у 2017 годзе ўручалася ў трэці раз. Арганізатары атрымалі 79 заявак ад 51 аўтара і двух калектываў. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 - арт-праекты і 12 лічбавых.

На фатаграфічны конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаліся фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя напрыканцы 2015 (лістапад, снежань) - 2016 гадах. Кожная серыя магла складацца максімум з 20 здымкаў.

Спіс намінацыяў конкурсу ПРАФОТА летась пашырыўся новаю катэгорыяй: «Лічбавы сторытэлінг». На конкурс прымаліся заяўкі дакументальных фатографаў і мастакоў, а таксама творчых калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. У гэтай катэгорыі разглядаліся праекты, знятыя ці паказаныя ў 2015–2016.

У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы і куратарка ПРАФОТА), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў (больш падрабязныя біяграфіі членаў журы даступны на сайце http://prafota.by

МІСІЯ ПРАФОТА

"Мы выступаем за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай пісьменнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Нашая мэта - развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі. Праз стымуляванне грамадскага інтарэсу да фатаграфіі мы імкнёмся стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і росту магчымасцяў для актыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фатаграфіі".

Каардынатары выставы ПРАФОТА ў Берасьці - Лізавета Міхальчук і Аляксей Талстоў.

Адкрыцце выставы 10 сакавіка а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).  Уваход на адкрыццё вольны.

Выставу можна наведаць да 25 сакавіка.

Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля - з 15:00 да 19:00.

Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.

Тэлефон для даведак: +(33)3083811

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудакиМуж Ольги, которую сбил руководитель ГАИ: От удара её отбросило на 30 метров

Брест и регионБрестский художник Мария Редько. От Берлинской Высшей школы искусств до фильма о Ван Гоге

Брест и регионНа территории Тришинского кладбища началась установка нового забора

Брест и регионБолее 8 кг насвая обнаружено в бесхозной сумке в Бресте

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.