25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрыецца фотавыстава, якая пакажа жыццё Берасця і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Адкрыццё ў 18.00.

На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў горад больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны. Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся. Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.
Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе даступная для наведвальнікаў да 6 красавіка. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання.
Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 25 сакавіка ў 18.00. Уваход вольны.
Прэс-служба АРР "Дзедзіч"
Похожие статьи:
Брест и регион → В розыске – дикий хомяк. Обещают вознаграждение
Брест и регион → Правоохранителями задержан 23-летний брестчанин, причастный к взлому более 150 тысяч аккаунтов
Брест и регион → «Очень жаль». Обвиняемый в убийстве беременной женщины пинчанин выступил с последним словом в суде
Брест и регион → 12 февраля 2020 года в Бресте состоится «Межотраслевая Ярмарка вакансий»
Дороги и чудаки → ГАИ напоминает: с 26 декабря у детей начались зимние каникулы