Школа Май Бэбиa-brest.by домаa-brest.by квартирыДентикоЖилые комплексы в Бресте

ГлавнаяНовостиБрест и регионВіншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 июля 2020 - Сергей Романюк

Паважаныя жыхары Брэста!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, – асаблівы дзень.  Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную  Беларусь.

Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы.

Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас  жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. З  Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

 

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт

Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў

Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудакиВыпил 100 грамм водки, после чего сел за руль. В Бресте сотрудники ГАИ задержали пьяного водителя

Брест и регионКультурные события предстоящей недели. Куда сходить 2-8 декабря в Бресте

Брест и регионВ Брестской области возрождают важную для истории реку Кречет

Дороги и чудакиСерийного автовора задержали в Березе

Брест и регионНет на земле такого места, где не сохли майки За вело Бреста! 9 октября пройдёт встреча с покорителями Прибайкалья

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.