Реальный Брест

дентикоафишаkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяНовостиБрест и регионВ Бресте пройдет Авторская встреча с польским писателем Славомиром Копером и презентация его книги «Женщины Второй Речи Посполитой», изданная на белорусском языке

В Бресте пройдет Авторская встреча с польским писателем Славомиром Копером и презентация его книги «Женщины Второй Речи Посполитой», изданная на белорусском языке

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце маюць гонар запрасіць на прэзентацыю кнігі Славаміра Копера “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай”, выдадзенай на беларускай мове, якая адбудзецца 9 лютага 2018 г. а 17:00 гадзіне у будынку Генеральнага консульства РП у Брэсце па вул. Куйбышава, 34.

Славамір Копер – польскі пісьменьнік, публіцыст, тэле- і радыёэкспэрт у галіне гісторыі, аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных, між іншым, грамадскаму жыццю Польшчы ў розныя гістарычныя перыяды – у сваёй кнізе “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай” выдатным спосабам насьвятляе гісторыю пачаткаў польскай феміністычнай думкі і рухаў жанчын у барацьбе за свае правы. Адметнасцю кнігі, пераведзенай  на беларускую мову (перакладчыцы — сёстры Галіна і Ірына Пальлянавы) і нядаўна выпушчанай у сьвет выдавецтвам «Галіяфы», безумоўна, з’яўляецца інтрыгоўны стыль аўтара і аповесць аб уплывовых жанчынах першай паловы ХХ стагоддзя без прыкрасаў. Прыгожая эпоха, інтэлігентныя і прыгожыя жанчыны прадстаюць перад намі на старонках кнігі з усімі сваімі сумненнямі, праблемамі, недарэчнасцямі асабістага жыцця.

Кніга выйшла пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі. У прадмове да выданьня амбасадар Конрад Паўлік піша: «Мне здаецца сымбалічным, што кніга Славаміра Копера „Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай“ у рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы выходзіць у перакладзе на беларускую мову ў краіне, дзе відавочна зьмянілася роля жанчын у грамадзтве. Іх удзел ня толькі ў культуры і мастацтве, але і ў палітыцы, эканоміцы, фінансавай сфэры, безумоўна, уплывае на сам уклад жыцьця і функцыянаваньне дзяржавы».

 Візіт рэгента Венгрыі Мікласа Хорці ў Польшчы

Міжваенны перыяд  –  гэта сапраўдны рай для гісторыка, гэта час, калі ў грамадскім жыцці Польшчы з'явіліся вялікія індывідуальнасці, каларытныя персанажы, яркія асобы. Аўтар не абмяжоўваецца найбольш вядомымі асобамі, такімі як выдатныя польскія пісьменніцы Марыя Канапніцкая ці Зоф’я Налкоўская, нагадвае таксама а жанчынах крыху забытых (Марыя Морска (каля 1895 - 1945) – феміністка, актрыса, публіцыстка) ці толькі зараз належна ацэненых (Катажына Кобра (1898 – 1951) – скульптарка, прадстаўніца авангарднага мастацтва).

Аўтар выходзіць па-за афіцыйныя звесткі і традыцыйны імідж сваіх гераінь, адкрыта піша аб фінансавых пытаннях, іх пачуццёвых праблемах альбо сэксуальнай арыентацыі. Стварае, такім чынам, інтрыгуючы вобраз звычайнага жыцця, з яго недахопамі і добрымі якасцямі, вельмі далёкі ад створанага папярэднімі публікацыямі іншых аўтараў. 

 З'езд ганаровых консулаў у Варшаве. Жонкі ганаравых консулаў на спатканні ў жонкі Міністра замежных спраў РП Ядвігі Бэк

На вокладцы кнігі стаіць пазнака 18+. Зьміцер Вішнёў, дырэктар выдавецтва «Галіяфы», у якім выйшла кніга, растлумачыў, што ўзроставыя абмежаваньні для чытачоў былі уведзеныя праз шматлікія падрабязнасьці жыцьця гераінь кнігі. Што, безумоўна, выклікае дадатковую зацікаўленасць да выданьня, аўтар якога будзе удзельнічаць у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў 2018 годзе.

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионБывшая тюрьма в Бресте может стать туристическим объектом

Брест и регионУ Брэсце прайшло другое судовае паседжанне па справе супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

Брест и регионВ Барановичах на старый Новый год избили Деда Мороза

Брест и регионЧто мешает избавиться от омелы в Бресте?

Брест и регионКампанию против строительства аккумуляторного завода можно поддержать рублём

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.