Реальный Брест

дентикоШкола Май Бэбиkris.byeos.byАйТИ ШАГ

ГлавнаяНовостиБрест и регионУ Іванаве на XXV Дні беларускага пісьменства праходзяць галоўныя ўрачыстасці

У Іванаве на XXV Дні беларускага пісьменства праходзяць галоўныя ўрачыстасці

Тысячы гасцей з ўсёй нашай краіны, а таксама з замежжа, сёння прымаюць ўдзел у святкаванні XXV Дня беларускага пісьменства ў Іванане на Брэстчыне. 

З самай раніцы шматлюдна на цэнтральнай плошчы горада, дзе працягваецца фестываль кнігі і прэсы. Яго ўдзельнікі знаёмяцца з новымі выданнямі, абмяркоўваюць актуальныя пытанні сучаснай літратуры, дзеляцца кніжнымі навінкамі. 

Доўгачаканай, сімвалічнай падзеяй стала адкрыццё ў райцэнтры памятнага знака "Слова Янава", з якога пачаліся асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства. Старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун адзначыў, што прымаць такое свята для мясцовых жыхароў вялікі гонар, бо яно набліжае грамадства да тых каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што адкрыты памятны знак, на якім ёсць назвы ўсіх гарадоў, зде праходзіў Дзень беларускага пісьменства, стане папулярным аб'ектам у мясцовых жыхароў, а таксама ў турыстаў. 

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч шчыра павіншаваў прысутных са святам і падкрэсліў, што наша краіна заўсёды жыве ў згодзе і сяброўстве з суседзямі. Літаратурнае слова, багатыя культурныя традыцыі садзейнічаюць гэтаму. 

На галоўнай сцэне ў гарадскім парку Іванава адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. У ім краўнік дзяржавы падкрэсліў, што продкі пакінулі нам неацэнны скарб - родную мову. Зберагаючы іх спадчыну, сучаснае пакаленне беларусаў плённай працай памнажае гэтае багацце. 

Хвалюючы момант - урачыстая цырымонія ўручэння нацыяльнай літаратурнай прэмііі за 2017 год. Больш за 50 аўтараў прэтэндавала на яе атрыманне. Высокія ўзнагароды ў розных намінацыях атрымалі сямёра, у тым ліку Казімір Камейша - за збонік вершаў "Высокі бераг", Георгій Марчук - за зборнік п'ес "Святло вышыні". Па словах аўтараў, уручэнне нацыянальнай літаратурнай прэмііі стала для іх вельмі хвалюючым момантам. Гучнымі апладысментамі публіка вітала кожнага з намінантаў. 

Автор фото: Виталий Пивоварчик

Папулярныя калектывы мастацкай самадзейнасці, сольныя выканаўцы аздобілі фестываль яскравымі музычнымі нумарамі. На сцэне прамільгнулі імгненні жыцця старажытнага Янава і яго знакамітых асоб, якія пакінулі незабыўны след у гісторыі. Як сведчыць Дзень беларускага пісьменства, яна працягваецца, і новыя цікавыя старонкі наперадзе.

 

Александр Курец, sb.by

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Ленинском районе города Бреста живет ветеран войны, освобождавший Брест

Брест и регион"Воздействие минимально". В Бресте экологи обсудили строительство дороги на Ольманских болотах

Брест и регионКо Дню Победы по Днепро-Бугскому водному пути в Брест придут яхты

Брест и регионДиректор Брестского электролампового завода подозревается в уклонении от уплаты таможенных платежей

Брест и регион17 июня будет совершен Крестный ход к Афанасиевскому монастырю города Бреста

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.