22.08.2019 года ў 01-16 у Драгічынскі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым шасцікватэрным доме барачнага тыпу па вул. Сацыялістычнай у г.Драгічыне.

Выратавальнікам патэлефанавала адна з жыхароў дома: жанчына адчула пах гару, выйшла на вуліцу і ўбачыла дым з акна кватэры суседзяў.

Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння праз тры хвіліны. Адна з кватэр дома была моцна задымленая. У ёй гарэў пакой. У суседнім пакоі кватэры работнікі МНС выявілі на падлозе побач з ложкам мужчыну - гаспадара кватэры, 1993 года нараджэння. Ён быў без прытомнасці. З выкарыстаннем маскі яго вынеслі з дому і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" выратаваны шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Драгічынскай ЦРБ.

Мужчына пражывае ў кватэры разам з маці, малодшымі братам і сястрой. На момант пажару яны знаходзіліся ў суседкі. Усе жыхары (8 чалавек, якія знаходзіліся ў доме, у тым ліку двое дзяцей) выйшлі самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС, задымлення ў іх кватэрах не было.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Агнём пашкоджаны мэбля, маёмасць, аздабленне, перакрыцце на плошчы 1 м.кв. у жылым пакоі, закураны сцены і столь у астатніх пакоях кватэры, якая гарэла.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.
МЧС
Похожие статьи:
Брест и регион → В Бресте состоялся конкурс «Супербабушка 2019»
Брест и регион → В Барановичском районе обнаружены снаряды времен ВОВ
Брест и регион → Жизнь на дне. Как сын, смотрящий больного отца, оказался должен государству огромные деньги
Дороги и чудаки → ГАИ Брестчины презентует тематический ковер по обучению детей дорожной грамоте
Брест и регион → ЮЗМР-5 с высоты птичьего полёта. Как строится новый микрорайон