Центр семейной стоматологии «Дентико»shop.mts.byshop.mts.byШкола Май Бэбиpotolok-smile.by

ГлавнаяНовостиБрест и регионУ цэнтры Берасця высадзілі сакуру і іншыя паўднёвыя расліны

У цэнтры Берасця высадзілі сакуру і іншыя паўднёвыя расліны

У мінулую пятніцу ў двары дома №37 па вуліцы Карбышава з’явіўся Сад паўднёвых раслін.

Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, а чынны ўдзел у стварэнні Саду ўзялі жыхары дома, актыўныя берасцейцы, супрацоўнікі ТАА «Паперкі», чыя крама знаходзіцца на першым паверсе гэтага дома — усяго каля 25 чалавек адгукнулася на ініцыятыву.

Агулам было пасаджана 32 дрэвы, сярод якіх былі і такія экзатычныя, як сакура, міндаль, гібіскус і інш.

– Расліны адаптаваныя да нашых кліматычных умоў, таму не трэба хвалявацца, што яны не прыжывуцца ці ім не спадабаецца берасцейская замля, – распавёў Анатоль Арлоў, спецыяліст па вырошчванні і пасадцы дрэў і хмызнякоў.

– Важнай задачай для нас было далучыць да працы жыхароў гэтага двара. Бо шмат у чым менавіта ад іх залежыць, ці прыжывуцца саджанцы, ці заквітнее гэты сад. Я лічу, што ў нас атрымалася – шмат мясцовых жыхароў далучылася да пасадкі, кожны выбраў сваё персанальнае дрэўца, якое будзе даглядаць у будучым. Іншыя жыхары, пенсіянеры, падыходзілі да нас і дзякавалі за нашу акцыю, – распавяла каардынатарка ініцыятывы, Наталля Матвейчук.

Аўтары ініцыятывы па азеляненні і добраўпарадкаванні двара з Садам паўднёвых раслін плануюць і далей працаваць над тым, каб гэты двор у цэнтры горада стаў месцам, дзе можна будзе натхняцца і адпачываць.

 

Дзедзіч

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Ляховичском районе на пожаре сгорела машина

Брест и регионКак изменился Брест за 20 лет. Фотовыставка Алексея Погожева «Brestyling»

Дороги и чудакиБрест. Эвакуация неиспользуемых транспортных средств

Брест и регионВ Бресте устроили выставку боевой техники и угощают полевой кухней

Дороги и чудакиОчередь из фур стремительно растет на белорусско-польской границе под Брестом

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.