Прысвечана яна 70-годдзю музея і стала пачаткам мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею. Экспазіцыя ўключыла ў сябе больш за сто экспанатаў з чатырнаццаці раёнаў Брэсцкай вобласці канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Значную ролю ў гэтым адыгралі гісторыка-бытавыя экспедыцыі, падчас якіх прадметы не толькі збіралі, але і вывучалі. На сённяшні час этнаграфічная калекцыя музея налічвае больш за 2000 экспанатаў.


Распачалося мерапрыемства невялікім прадстаўленнем, у цэнтры якога апынуліся студэнты-збіральнікі народнага побыту і гаспадыня адной з вёсак вобласці. Маладыя этнографы не толькі распытвалі жанчыну пра традыцыі, але і змаглі ўбачыць скарб мінулага з яе куфра. Гэта саматканыя посцілкі, ручнікі, кажух, спадніцы… Пасля заканчэння прадстаўлення акторы пачаставалі гасцей яблыкамі.


Што датычыцца самой выставы, то тут можна ўбачыць традыцыйныя касцюмы, прылады ткацтва, прадметы побыту, ганчарны посуд, плеценыя вырабы, калодны вулей, сталярныя інструменты, а яшчэ драўляныя кампазіцыі вядомага народнага майстра Мікалая Тарасюка. Экспазіцыя ўключыла ў сябе фотаздымкі і палявыя дзеннікі музейных экспедыцый.
Наталля ШЛЯЖКА, Брестский вестник
Вся недвижимость Бреста. Выбери и подпишись!
Похожие статьи:
Брест и регион → Биогазовую установку мощностью 2 МВт ввели в Барановичском районе
Брест и регион → В гости к воспитанникам яслей-сада №38 в Бресте приходят спасатели
Дороги и чудаки → Следователи устанавливают обстоятельства смертельного ДТП в Барановичском районе
Брест и регион → Двое брестчан лишились крупной суммы после общения с кибермошенниками
Брест и регион → Необъяснимое поведение. В Барановичах молодой человек беспричинно избил женщину