У цэнтры Берасця, на вуліцах Гогаля, Камсамольская і Маякоўскага, прапісаліся вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш.

Новая для Берасця ідэя з’явілася дзякуючы вучню Гімназіі №1 Дзянісу Рабчуку, які стварыў валанцёрскую ініцыятыву #vershybrest і падаў сваю ідэю на конкурс у рамках Школы праектнага мэнэджэра, якая праводзіцца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.
– Ідэя з'явілася нечакана, падчас шпацыру па Львову, дзе ўжо ёсць падобныя муралы. Тады я падумаў і вырашыў: “Трэба дзейнічаць”. Я напісаў невялікі праект “#vershybrest”, падаў яго на конкурс у межах “Школы праектнага мэнэджара” і перамог у ім. Атрымаў фінансаванне на маляванне трох вершаў, – распавядае аўтар валанцёрскай ініцыятывы #vershybrest Дзяніс Рабчук.

Акцыя атрымала падтрымку старшыні берасцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Вялікую дапамогу ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур і дазволаў аказалі галоўны архітэктар Берасця Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын.
Для малявання Дзяніс запрасіў мастачку Юлія Раманчук, якая ў канцы лістапада пачала працу над рэалізацыяй ініцыятывы. Першым быў напісаны верш Максіма Багдановіча, затым верш Генадзя Бураўкіна і напрыканцы – Ніны Мацяш.

Як распавёў Дзяніс Рабчук, на гэтым ініцыятыва не скончыцца. У бліжэйшы час плануецца запуск краўндфандынгавай кампаніі па зборы сродкаў на ўпрыгожванне вершамі беларускіх класікаў іншых дамоў у цэнтры горада. Актывісты плануюць намаляваць яшчэ два дзясяткі муралаў-вершаў. Дарэчы, ужо зараз кожны берасцеец можа прапанаваць камандзе #vershybrest тыя вершы беларускіх класікаў, якія абавязкова павінны прачытаць жыхары і госці нашага гораду. Прапановы можна дасылаць на пошту: dzedzich.video@gmail.com ці ў асабістыя паведамленні ў Інстаграм ініцыятывы: @vershy.brest.
Сачыць за иніцыятывай можна ў “ВК” @vershybrest ці ў Інстаграме @vershy.brest. Адзначайце хэштэгам #vershybrest фотаздымкі на фоне муралаў з вершамі і прапануйце свае ідэі па пашырэнні ініцыятывы. Давайце разам зробім наш горад яшчэ больш прыгожым і цікавым.

Валанцёрская ініцыятыва #vershybrest рэалізавана ў межах “Школы праектнага мэнэджара” і пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.
Прэс-служба АРР "Дзедзіч"
Похожие статьи:
Брест и регион → Педагогические персоны Бреста: Юность VS Опыт
Брест и регион → Березовчанка перевела мошенникам-экстрасенсам более 9 тысяч евро
Дороги и чудаки → 21 июля брестчан приглашают принять участие в захватывающей велосипедной квест-игре
Дороги и чудаки → «В основном без очереди лезут брестские». Репортаж из очереди фур в сторону Польши
Дороги и чудаки → Жителя Бреста осудили за ДТП совершенное в состоянии алкогольного опьянения