Незвычайныя і нават экзатычныя для Берасця расліны прапішуцца 12 красавіка ў дворыку дома № 37 па вул. Карбышава.

Актывісты Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у акцыі па пасадцы дрэваў і кустарнікаў. Плануецца высадзіць такія нетыповыя для берасцейцаў дрэвы, як сакура, міндаль, хурма, бамбук, гібіскус і шмат іншых. Усяго, каля 30 дрэваў.
Прыняць удзел у пасадцы можа кожны жыхар горада – дастаткова проста звязацца з арганізатарамі і паведаміць, што вы плануеце прыйсці. Кожны ўдзельнік зможа пасадзіць сваё персанальнае дрэва, каб пасля сачыць за яго ростам, даглядаць і клапаціцца аб ім.
Падчас пасадкі адбудзецца майстар-клас ад Анатоля Арлова – гаспадара пітомніка па вырошчванні дрэў і кустоў. Ён распавядзе пра рэдкія дрэвы, якія можа вырасціць кожны чалавек на сваім падворку, пра асаблівасці кожнага дрэва ў Садзе і адкажа на пытанні ўдзельнікаў.
Актывісты кампаніі па стварэнні Сада паўднёвых раслін у цэнтры Берасця запрашаюць на першае мерапрыемства. Пачатак у 16.30. Працягласць – каля 3 гадзін.
Арганізатары просяць па магчымасці прыносіць з сабой садовыя інструменты – рыдлёўкі і граблі.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у мерапрыемстве, можна звяртацца да Наталлі (8033-6078529) ці Дзяніса (8029-8010147).
Дзедзіч
Вся недвижимость Бреста. Выбери и подпишись!
Похожие статьи:
Брест и регион → Организаторы не исключают переноса форума-выставки деловых контактов "Брест 2020"
Брест и регион → В Барановичах мужчина полез в драку, а пока разбирался, девушка почистила его карманы
Брест и регион → В Пинске задержан мужчина за хищение оставленного без присмотра кошелька
Дороги и чудаки → "Бреставтодор" планирует ремонт и реконструкцию восьми мостов
Брест и регион → Житель Столинского района лишился денег после звонков интернет-мошенников