shop.mts.bymts.bypotolok-smile.byЦентр семейной стоматологии «Дентико»Школа Май Бэби

ГлавнаяНовостиБрест и регионПазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Установай культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» праводзіць у Брэсце Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, на якіх навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак.

Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў.

Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, на пустках, вадаёмах і ў хмызняках. Толькі ў Брэсце зарэгістравана каля 180 відаў птушак.

Ці вядома табе, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць крумкача ад грака? Ці ведаеш, якія рэдкія віды птушак з Чырвонай кнігі можна сустрэць у Брэсце?

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне, а таксама дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

Ужо ў другі раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць набор у Школу бёрдвочара. Першы выпуск школы самастойна вядзе назіранні, адзначае рэдкія для Беларусі віды птушак у Брэсце і вобласці, прымае актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і акцыях, арганізаваных АПБ.

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новыя для сябе віды птушак. Палічы, колькі з 334 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

Што цябе чакае ў Школе?

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў і дзве палявыя экскурсіі.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі: як апранацца для бёрдвочынгу, як скласці маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а выдатнікі школы – вызначальнік.

Што ты даведаешся пра птушак?

· як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як дарослыя падчас гнездавання і ў іншы час;

· як адрозніць птушак па галасах;

· дзе i якіх птушак можна сустрэць;

· чым харчуюцца птушкі;

· якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Заняткі будуць праходзіць на базе Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея па адрасе: Брэст, вул. Карла Маркса, 60. Першы занятак адбудзецца 4 лютага ў 18.00. Наступныя заняткі будуць праходзіць кожны аўторак.

Выкладчык: старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ, бёрдвочар, Юрый Янкевiч.

Запісацца ў Школу бёрдвочара можна да 2 лютага 2020 года.

Спяшайся, колькасць месцаў абмежаваная!

Кантактная асоба: Юрый Янкевiч

тэл. 8-033-658-68-17

e-mail: yankevich.apb93@gmail.com

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Бресте открылся XXIV Международный театральный фестиваль "Белая вежа"

Дороги и чудакиВ Пинском районе столкнулись микроавтобус и легковой автомобиль: спасатели деблокировали водителя

Дороги и чудакиДвухколесный беспредел. Что мешает развитию велокультуры в Бресте

Брест и регионСоревнования по мини-футболу памяти П.М.Машерова через год могут перерасти в турнир

Брест и регионНа сборочном участке "Брестмаша" в этом году планируется выпустить 600 микроавтобусов

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.