potolok-smile.bymts.byshop.mts.byshop.mts.byШкола Май Бэби

ГлавнаяНовостиБрест и регионЯк берасцейцы Дзень пісьменнасці наведвалі

Як берасцейцы Дзень пісьменнасці наведвалі

Нагадаем, што ў святкаваннях Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах Магілёўскай вобласці прымае ўдзел і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мерапрыемствы прымеркаваныя святу кнігі пачаліся са службы і запальвання Святога агню ў храме Бялыніцкай іконы Божай Маці. Затым на плошчы каля царквы пачала працу творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа".

Прайшло чытанне паэзіі і канцэрт духоўнай музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

На вуліцы Савецкай размясціліся выставы-вернісажы выяўленчага і паэтычнага мастацтва, працуюць розна-тэматычныя пляцоўкі " Жывыя партрэты", "Сучасная беларуская кніга"...

Праходзяць выступленні салістаў-інструменталістаў, народных выканаўцаў, талентаў Магілёўскай зямлі. На пляцоўцы "Слова пісьменніка" гучалі  лірычныя радкі беларускіх творцаў, у тым ліку і паэтаў Берасцейшчыны. Свае вершы чытала Аксана Валуй, Валерый Грышкавец, Мікола Бусько, выступілі старшыня абласной суполкі Таццяна Дземідовіч, журналіст, гісторык Анатоль Бензярук, які адзначыў, што Магілёўшчына - гэта  адна з трох калысак, з якой нарадзілася сучасная Беларусь.

Свята працягнула адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці і мастацкага музея імені Бялыніцкага-Бірулі.

 

Натлля ШЛЯЖКО, Удадзіслаў ГРЫБАНАЎ, Брестский вестник

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудакиВ Бресте работает снегоуборочная техника. Уберите припаркованный авто с проезжей части

Брест и регионДенис Лаптев стал игроком «Руха»

Брест и регионНаграждение победителей 23-го городского смотра-конкурса детского творчества «Спасатели глазами детей»

Брест и регионВернули долг фальшивой купюрой

Брест и регионВ рамках акции «Безопасный Новый год!» в Ледовом дворце Бреста устроили пожарную эстафету

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.