Фестываль, прымеркаваны да гадавіны атрымання Берасцем Магдэбургскага права, пройдзе 17 жніўня ў Гарадскім садзе, дзе зараз адбываецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Наведаць імпрэзу зможа кожны - уваход будзе бясплатны.

- Гэта сучасны фестываль у новым для горада фармаце і ў незвычайным месцы. Мы праводзім яго, каб кожны актыўны берасцеец мог адзначыць 1000-годдзе Берасця не толькі як глядач - старонні назіральнік, але і як актыўны ўдзельнік, як арганізатар адной са святочных імпрэзаў. І, канешне, у нашых планах паказаць сярэднявечную гісторыю Берасця ў сучасным, прывабным для моладзі фармаце - з інтэрактывам, крэатыўным візуалам, элементамі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, - паведаміла адна з каардынатарак фестывалю Алена Каховіч.
Арганізатары заклікаюць далучацца да арганізацыі фестывалю актыўных берасцейцаў, якім цікава яго тэматыка і сучасныя фарматы вулічных святаў. Можна прапаноўваць свае ідэі для розных пляцовак актыўнасцяў. Можна аказваць валанцёрскую дапамогу падчас падрыхтоўкі і правядзення фэсту. Можна стаць спонсарам або партнёрам фестывалю. А можна паўдзельнічаць у сустрэчах з арганізатарамі падобных імпрэз з іншых гарадоў Беларусі і прыдумаць свае ўласныя “фішкі”. У бліжэйшыя месяцы дзяліцца ідэямі ў Берасце прыедуць эксперты ў арганизацыі фестывалей у Беларусі.
Далучыцца да каманды арганізатараў, спонсараў і валанцёраў Фестывалю гісторыі і культуры «Úlmus» можна з дапамогай гэтай формы: https://forms.gle/Vj2MFya8o9n7iv1P8.
На сённяшні момант на фестывалі «Úlmus» плануецца арганізаваць 11 пляцовак з рознымі актыўнасцямі:
1. Інфазона (можна будзе даведацца пра свята і атрымаць мерч фестывалю).
2. Пікнік.
3. Фудкорт.
4. Дзіцячая пляцоўка.
5. Маркет (пляцоўка продажу вырабаў рамеснікаў і лакальных брэндаў).
6. Лекторый (лекцыі па гісторыі Берасця, што насілі, як працавалі і дзе адпачывалі берасцейцы 500 год таму).
7. Гістарычная лакацыя (візуальныя і інтэрактыўныя матэрыялы пра гісторыю Берасця).
8. Сцэна (акустычны музычны канцэрт).
9. Альтэрнатыўная пляцоўка анлайн-часопісу “Бінокль”.
10. Турыстычная лакацыя (пляцоўка фізічных актыўнасцяў для дзяцей і дарослых).
11. Арт-пляцоўка (лакацыя з інсталяцыямі і лэнд-артам).
Што: фестываль гісторыі і культуры «Úlmus».
Дзе: Берасце, Гарадскі сад, скрыжаванне вуліц Леніна і Машэрава.
Калі: 17 жніўня 2019, субота.
Арганізатары фестывалю: Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну Берасця пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю – часопіс “Бінокль”. Арганізацыйныя партнёры: Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова Аазіс, “MYSA bag”, грамадскія арганізацыі “Час Зямлі”, “YMCA”, ініцыятывы “Гарадскі ляснічы”, “Зала чакання”.
Даведка: Назва фестывалю - «Úlmus» - перакладаецца з латыні як вяз, або бэрэст. Менавіта ад гэтага слова, па меркаванні даследчыкаў, паходзіць назва Берасця.
Служба новостей Реального Бреста
Похожие статьи:
Брест и регион → На Брестчине изъята крупная партия контрафактной продукции
Брест и регион → В Бресте продолжается возведение нового корпуса детской областной больницы
Брест и регион → Уровень заболеваемости COVID в Брестской области составляет 46% от пиковых значений
Дороги и чудаки → В Бресте в мобильном приложении TIX теперь можно купить проездной
Брест и регион → В Бресте проходит чемпионат страны по спортивному пейнтболу