Як я гэтым фактам Амерыку не адкрыў, так і вароты тыя, бачна, ніколі не адкрываюцца. І слава Богу, бо інакш як прачытаць тыя афіш.

Палотны савецкіх яшчэ варот як афішны шчыт філармоніі
З іншага боку, прымільгалася бязглуздзіца, спадарове. Замыліла вочы. А разабрацца трэба. Бо культуртрэгеры з Усходу нават з’явіліся. Вось як апярэдзяць нас сляпенькіх і пакажуць, што гэта….безгустоўна. Запрашаю мясцовых культурнікаў звярнуць увагу, як выглядаюць гэтыя вароты. Перакрый зверху – і акурат будзе глухая брама , быццам да катэджа мытніка, які ўжо гадоў пяць сядзіць у турме. Людзі ідуць міма гэтай двайной аблезласці (фарба лупіцца, і плакаты, неабароненыя ад вады, паадвісалі), і расчытваць нешта там каля такога неэстэтычнага глухаманьскага аб’екту ім не хочацца.


Людзі не паварочваюць галаву да такой формы аб’яўлення канцэртаў
Сапраўды, нават у вёсках пры савецкіх часах рабілі нейкія саматужныя шчыты, стараліся не вешаць абвесткі на плот і на слупы. А тут – добра, што не на сцены.
Ёсць жа такое слова: цывілізаванасць. Цывілізацыя гэта калі многія рэчы прадуманыя, прынятыя і такія сабе аксіёмы. Ніхто не вынаходзіць веласіпед. У гарадах ёсць прыбіральні, у іх туалетная папера, а рэкламу вешаюць на адмыслова зробленых для гэтага шчытах, стэндах і тумбах.
Ну, а калі за цывілізаваным светам не вядуць… Па-мойму, за нашы грошы хай бы павялі.


Уваход у Брэсцкую філармонію (былы Дом афіцэраў)
Заўважу, што Брэсцкая філармонія нядаўна закончыла дарагі, відаць, рэмонт. Звернем увагу на каваную медненую рашотку з лірай. Прыгожа! І напэўна дорага. А грошай на свой шчыт або тумбу для афіш у каштарыс не заклалі. Яны ж напэўна невялікія.


Прыгожая рашотка на плоце з агіднымі варотамі.
Між тым тут з чыгуначнага вакзала ідуць тысячы гасцей нашага горада. І ён працягвае ім такую вось затрапезную візітоўку…
Петр Цекавый, Реальный Брест
Похожие статьи:
Брест и регион → 100-килограммовая авиабомба могла сдетонировать в районе ж/д вокзала в Пинске
Брест и регион → Брестчанин, включенный в список двух тысяч выдающихся ученых XXI века, отметит свой 80-летний юбилей
Брест и регион → Западный обход: брестчанам, чьи дома попали под снос, предложили новые участки
Дороги и чудаки → "Решают, хватит ли два подгузника в день". Семья пострадавшей в ДТП девушки добивается компенсации
Брест и регион → Гражданин Германии самостоятельно "продлил" страховку и предъявил брестским пограничникам