Школа Май Бэбиshop.mts.byhttps://tv.mts.bymts.byЦентр семейной стоматологии «Дентико»

ГлавнаяНовостиБрест и регионАдкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?”

Адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?”

21 лістапада а 19.00 у галерэі Прасторы КХ адбудзецца адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?” Хто і што прыхоўваецца за гэтай дзіўнай назвай, чытайце ніжэй.

/STATUS/

“СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” (http://statusproject.net/) – гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэбаргу і галерэі Прастора КХ у Брэсце. “СТАТУС” аб’ядноўвае мастачак і мастакоў, даследчыц і даследчыкаў, працаўнікоў і працаўніц культуры з Беларусі і Швецыі, зацікаўленых вывучэннем кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве.

/ВЫСНОВЫ/

Праект “СТАТУС” доўжыцца ўжо два гады (2018-2019). Цягам гэтага часу была праведзена значная даследчая, мастацкая, персанальная і калектыўная праца. Яе вынікам стала стварэнне онлайн-платформы http://statusproject.net/, правядзенне дыскусій і іншых публічных мерапрыемстваў (галоўнае з іх - Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры – яшчэ наперадзе), выданне зборніка тэкстаў ”Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”, а таксама арганізацыя шэрага мастацкіх выставак у Швецыі і Беларусі.

/ЯК БЫЦЬ З МАСТАЦТВАМ СЁННЯ?/

Гэтае пытанне ў назве выставы падсумоўвае, улічвае і мае на ўвазе шмат іншых пытанняў, што паўставалі ў ходзе праекта: Як можна існаваць сёння – з мастацтвам і без яго / побач і ўнутры яго? Як і навошта рабіць мастацтва і цікавіцца ім сёння? Якія пытанні ставяць перад сабой сучасныя творцы і хто іх мастацтва “спажывае”? Ці патрэбна мастацтва сучаснаму грамадству? І якая будучыня яго чакае?

Выстава ў галерэі Прасторы КХ падвядзе вынікі мастацкай часткі праекта “СТАТУС”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы удзельніц і ўдзельнікаў даследчых груп праекта - Схаванае жыццё, Спадчынатварэнне і (ня)праца. Таксама выстава ўлучыць працы, якія былі зроблены падчас варкшопаў праекта ў Менску ў чэрвені 2019: "Менструацыя /і/ ўлада" (праведзены Антанінай Слабодчыкавай) і "Ствараючы паралельнае грамадства" (праведзены Джонам Хантынгтанам і Ларсам Новэнгам).

У выставе бяруць удзел:

. МАКСІМ САРЫЧАЎ

. МАША СВЯТАГОР, ТАНЯ АРЦІМОВІЧ

. ДЗІНА ЖУК, МІКАЛАЙ СПЯСІЎЦАЎ, ВОЛЯ САСНОЎСКАЯ

. ЛІНДА ТЭДСДОТТЭР

. ЭЛІНА ВІДАРССАН

. АНТАНІНА СЛАБОДЧЫКАВА // НАДЗЯ САЯПІНА, ЯНІНА ЗАЙЧАНКА, ЯНА САРОКА, МАША СВЯТАГОР, ВОЛЬГА МАСЛОЎСКАЯ, ЭЛІНА ВІДАРССАН, ЛІЗА МІХАЛЬЧУК (група ўдзельніц варкшопу “Менструацыя/і/ улада”)

. АЛІНА ДЗЕРАВЯНКА, САФІЯ САДОЎСКАЯ, ЛІЗАВЕТА КАЎЦЯК (група ўдзельніц варкшопу “Ствараючы паралельнае грамадства”)

Куратарка выставы: ЛІЗАВЕТА МІХАЛЬЧУК

Каардынатар: АЛЯКСЕЙ ТАЛСТОЎ

Арганізатары праекта: KONSTEPIDEMIN(Гётеборг, Швецыя), галерэя Прастора КХ (Брэст, Беларусь)

Партнёры праекта: Шведскі інстытут, Шведскі мастацкі савет

На адкрыцці будуць прысутнічаць удзельніцы іўдзельнікі праекта з беларускага і шведскага боку. Таксама адбудзецца прэзентацыя публікацыі “Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”. Уваход на адкрыццё вольны.

Выставу можна будзе пабачыць да 7 снежня.

Галерэя Прасторы КХ працуе: чацвер-нядзеля, 15.00-19.00

Уваход: 3 BYN (школьнікам і пенсіянерам – бясплатна, групам ад 4 чалавек - скідка)

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионПинск. Пьяный дебошир в общежитии

Брест и регионНезваный гость похитил из частного дома брестчанки перфоратор, пилу, два самовара и два электродвигателя

Брест и регионЖитель Бреста покупал в интернете фирменный шуруповерт, а в посылке пришла копеечная электроотвертка и две детские игрушки-антистресс

Спорт"Мешков Брест" проиграл гандболистам "Вардара" в Лиге чемпионов

Брест и регионЛетнее предложение для гостей Беларуси: безлимит интернета и звонков во все сети

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.