Реальный Брест

дентикоШкола Май Бэбиkris.byeos.byАйТИ ШАГ

ГлавнаяНовостиБрест и регионАдкрыццё мастацкай выставы “Ружанскі вянок” адбудзецца ў Ружанскім палацавым комплексу роду Сапег

Адкрыццё мастацкай выставы “Ружанскі вянок” адбудзецца ў Ружанскім палацавым комплексу роду Сапег

Ёсць вельмі непаўторнае месца на Берасцейшчыне. Гэта  --  Ружаны. Сюды цягнуцца думкамі многія мастакі, каб уявіць гісторыю слаўнага  мястэчка, якое і сёння чаруе вока сваім старадаўным і сучасным  жыццём.

Пасля аднаўлення Ружанскага  Палаца  ўзнікла   магчымасць  праводзіць тут  разнастайныя  творчыя  выставы. Каб  трапіць у выставовыя залы творцу не шкада часу і дарожных намаганняў. Вось і сёлета,  напачатку чэрвеня, узнікла ідэя наведаць Ружаны з мастацкай выставай.

Сярод арганізатараў  і  ўдзельнікаў выставы  –  сябры  творчага  аб'яднання  “Абуджэнне”  Андрэй  Лычкоўскі  (г.Узда),  Фёдар Ладуцька  і Яўген  Шунейка  (Мінск).  Разам з імі  прымаюць  удзел у  творчых праектах  –  мастакі  суполкі  “Арт-Слонім”  Васіль  Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара  Сцяцэнкі. З суседняй  Бярозы  таксама далучаецца  мастак  Анатоль Маразюк.

Кожны з іх  прапануе  ў  “Ружанскі вянок”  сваю  задуму,  каляровае суквецце,  шчыры  настрой. Ім ёсць  пра  што  распавесці  ў  мастацкіх творах   жыхарам  і гасцям  Ружан. Усе  іх  творы  пра мінулае  і  сучаснае  роднага  краю  ў  самых  розных сродках  творчага  самавыказвання. А гэта   – невычэрпная плынь для сучасных  мастакоў, якія  не  спыняюцца  на  дасягнутым, імкнуцца быць адкрывальнікамі  новага  і  запамінальнага. Адным словам  –   адбудзецца  творчае свята, якое  ўзбагаціць ружанскае культурнае жыццё, падорыць гледачам самыя  жывыя і светлыя ўражанні.

Адкрыццё  выставы  – 8 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставовай  зале “Ружанскага палацавага  комплексу роду Сапег”.

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудаки"Доска все выдержала, меня переживет!" Парень, проехавший 500 км по Полесью на лонгборде, уже дома

Брест и регионМобильные бригады офтальмологов осмотрят 13 тысяч детей в Брестской области в ходе проекта «Я вижу!»

Дороги и чудакиВ Бресте очередной наезд на пешехода

Брест и регионПропал человек!

Брест и регионВ Бресте открылся фестиваль воздушных змеев

Поделиться:
Комментарии (1)
мммм # 3 июня 2018 в 21:31
-1 + -
0 / -1
Сапегау!!
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.