Запрашаем вас на ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў", каб разам абмеркаваць і паспрабаваць знайсці адказы на пытанні:

. што такое digital-гігіена?
. як пазбегнуць кібер-булінгу?
. якія асноўныя правілы ўласнай бяспекі?
Спецыяльныя госці ток-шоў:
Марына Сосніна (псіхолаг-практык, выпускніца міжнароднага курсу "Як перадухіліць гвалт і кібер-булінг ва ўстановах адукацыі"; трэнерка па міжнароднай адукацыйнай праграме "Жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне: трэнінгі для моладзі").
Віталь Каратыш (заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіццю крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, кіраўнік аддзела сацыялагічных даследаванняў у лабалаторыі "НОВАК").
Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі, бацькі, настаўнікі, працаўнікі СППС і ўсе, хто мае жаданне навучыцца правільнай і бяспечнай камунікацыі ў сеціве. Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў" адбудзецца 7 снежня ў АРР "Дзедзіч" (вул. Маякоўскага, 46-1). Пачатак у 12.00. Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Ток-шоў ладзіць грамадская кампанія Будзьма Беларусамі! у межах праекта “Маё права”.
Прэс-служба АРР "Дзедзіч"
Похожие статьи:
Брест и регион → Мелодраму "Трамвай "Желание" поставили в Полесском драмтеатре
Брест и регион → Как восстанавливается Малоритский район после стихии
Брест и регион → Концепцию "деревни будущего" реализуют в трех агрогородках Брестской области
Реальный Брест → Как убедиться в легальности деятельности контрагента - резидента Российской Федерации?
Брест и регион → Участница «Танцев» на ТНТ везет шоу в Дрогичин