Центр семейной стоматологии «Дентико»shop.mts.byШкола Май Бэбиmts.byhttps://tv.mts.by

ГлавнаяНовостиБрест и регион7 аб’ектаў з беларускай мовай у Берасці. Больш няма?

7 аб’ектаў з беларускай мовай у Берасці. Больш няма?

Калі мы падарожнічаем у іншыя краіны, нам цікава пабачыць не толькі знакавыя гістарычныя месцы і незвычайныя архітэктурныя шэдэўры, але таксама адчуць мясцовы каларыт. Пакаштаваць тутэйшыя стравы, даведацца пра народныя традыцыі і пачуць мясцовую мову.

Турысты, якія прыязджаюць у Беларусь, шукаюць тое самае пра нас беларусаў. Шмат хто расчароўваецца, што не чуе беларускай мовы на вуліцах. Вось чаму падчас сваёй экскурсіі па горадзе я імкнуся паказаць месцы, дзе выкарыстоўваецца наша мова.

1. Помнік 1000-годдзя

Памятник 100-летия, Брест

Стаіць у самым цэнтры Берасця на пешаходнай вуліцы, ніхто не абміне. На ім можна прачытаць кароткую гісторыю горада па-беларуску. З беларускімі турыстамі чытаем разам, так яны раптам усведамляюць, што не забыліся на родную мову. Замежным турыстам чытаю сама легенду пра паходжанне Берасця, каб яны пачулі мілагучнасць нашай мовы. Зрэшты, палякі і ўкраінцы радуюцца, што яны ўсё разумеюць.

2. Вершы на сценах

Дзякуючы кампаніі Дзяніса Рабчука і АРР “Дзедзіч”, нядаўна ў Берасці з’явіліся аб’екты, якія таксама можна выкарыстоўваць экскурсаводам. Вершы беларускіх паэтаў (Багдановіч, Бураўкін, Мацяш) размясціліся на сценах дамоў у цэнтры горада. Можна спыніцца і пачытаць з турыстамі. Мінакі, калі бачаць групу людзей, згуртаваных каля нейкага месца, таксама звяртаюць увагу, што ж там такое напісана.

У планах яшчэ 17 новых вершаў, стварэнне якіх вы таксама можаце падтрымаць!

3. Знак “Берасцейская Біблія“

Брэсцкая біблія

У 2017 годзе каля абласной бібліятэкі ім. Горкага усталявалі знак “Брэсцкая Біблія 1563”. Не зважаючы на тое, што сама Біблія была напісана па-польску, гэты аб’ект вяртае нас у часы, калі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ, а Берасце было адным з найбуйнешых гарадоў княства, дзе з’явілася першая друкарня.

Арыгінальная кніга 16 стагоддзя вярнулася на радзіму падчас святкавання 1000-годдзя Брэста і зараз знаходзіцца ў музеі гісторыі горада.

4. Мазаікі на заводах

Бытовой комплекс №3 - "Процветание", Брест, мозаика

Не сакрэт, што некаторыя турысты цікавяцца савецкай спадчынай Беларусі. Такім гасцям варта паказаць буйныя мазаікі на фасадах будынкаў электрамеханічнага завода па вул. Маскоўскай. Адзін з трох сюжэтаў адлюстроўвае беларускую культуру часоў СССР. Пакуль турысты будуць захапляцца мастацкім складнікам мазаік, яны дадаткова паслухаюць пра Скарыну, Купалу і Коласа, Каліноўскага і Багушэвіча, які дарэчы заклікаў нас “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.

5. Стрыт-арт на Янкі Купалы

Янка Купала

Цікавай была ініцыятыва са стрыт-артам “партрэт паэта і цытата з ягонага верша”. Максіма Багдановіча на вул. Маякоўскага, на жаль, ужо не стала, а Янка Купала са сваім “Не шукай ты шчасця долі на чужым далёкім полі” дагэтуль застаецца актуальным. Малявала на беларускую тэму дызайнерка Ганна Яцкевіч.

6. Грунвальд у парку

Грунвальд, Парк культуры и отдыха Брест

У парк культуры і адпачынку падчас экскурсіі мы не завітваем, але я рэкамендую турыстам гэтае месца для вольнага часу (у цёплы перыяд). Можа, вы таксама звярталі ўвагу на драўляныя скульптуры ўздоўж сцежак. Яны звязаныя з беларускімі народнымі казкамі. Але ёсць тут і кампазіцыя з некалькіх фігур, прысвечаная Грунвальдскай бітве з рыцарамі-крыжакамі ў 1410 годзе.

7. Мова на Набярэжнай

Лаўкі на Набярэжнай А1

Пасля рэканструкцыі Набярэжная ў Берасці стала выглядаць больш прывабнай як для мясцовых, так і для турыстаў. Тут можна здзейсніць водны шпацыр на цеплаходзе, кацеры ці катамаране, можна паразглядаць фігуркі на сонечным гадзінніку. Ёсць дзіцячая пляцоўка і кавярні. Я лічу, што гэта будзе добрым месцам для новага арт-аб’екту “Мова”, які з’явіцца ў красавіку. Гэта арт-інсталяцыя з’яўляецца часткай новага праекта кампаніі А1 і ініцыятывы “Веліч роднай мовы”. Спадзяюся, прысеўшы на такую лаўку з набора родных літар, кожны ўзгадае некалькі словаў па-беларуску.

Хацелася б, каб такіх натхняльных беларускамоўных аб’ектаў у Берасці станавілася болей. А там глядзіш – і пачуем беларускую мову на вуліцах, і турысты ўжо без сумневаў будуць разумець, што знаходзяцца зараз у краіне Беларусь.

 

Ольга Малафеечева, natatnik.by

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Брестской области проводят антитабачную акцию

Дороги и чудакиВ Бресте задержан пьяный водитель, который совершил ДТП и попытался скрыться

Дороги и чудакиГАИ проводит рейдовые мероприятия «Безопасная дорога в школу!»

Дороги и чудакиВодитель, сбивший школьника в Барановичах, осужден на 4 года колонии-поселения

Брест и регионКогда найденное становится украденным

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.