mts.byshop.mts.byШкола Май Бэбиpotolok-smile.bybrest.itstep.by

ГлавнаяНовостиБеларусьРамантычныя бізнесоўцы Пуслоўскія: новы падкаст ад МТС і 34mag

Рамантычныя бізнесоўцы Пуслоўскія: новы падкаст ад МТС і 34mag

Пяты выпуск з серыі падкастаў 34mag і МТС пра знакамітыя шляхетныя роды Беларусі прысвечаны Пуслоўскім — прагматыкам з рамантычнай душою. Паслухаць і спампаваць аповед пра гэтую ўплывовую сям’ю можна на беларускай і рускай мовах.

Рамантычныя бізнесоўцы Пуслоўскія: новы падкаст ад МТС і 34mag

Новы падкаст расказвае, як Пуслоўскія спалучалі прадпрымальніцкі талент і любоў да мастацтва. Вялікая ўвага надаецца найбольш выбітным прадстаўнікам дынастыі, іх яскравым праектам і спадчыне. Так, Войцэх Пуслоўскі заснаваў у Хомску мануфактуру, дзе ўпершыню ў гісторыі суконнай індустрыі працаваў паравы рухавік. А пад Слонімам ён стварыў перадавы прамысловы комплекс, куды, акрамя суконнай вытворчасці, уваходзілі чыгуналіцейны завод і папяровая фабрыка.

Убачыць унёсак Пуслоўскіх у культуру Беларусі можна і сёння. На сродкі Войцэха і яго нашчадкаў было пабудавана і адноўлена каля 60 храмаў і капліц розных канфесій. Дагэтуль уражвае неверагодна прыгожы неагатычны палац у Косаве, пабудаваны Вандалінам Пуслоўскім у пачатку XIX стагоддзя.

Паслухаць падкаст пра Пуслоўскіх альбо спампаваць яго на рускай ці беларускай мовах можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts і Яндекс. Музыка. Папярэднія выпускі праекта былі прысвечаны Радзівілам, Сапегам, Агінскім і Тызенгаўзам.

 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ парке Воинов-интернационалистов высаживают деревья

БеларусьЧисло карточек "Белкарт" стало рекордным на фоне санкций

Брест и регионКак эквадорка стала ветврачом в Березовском районе

Брест и регион"Искренне признателен". Родной школе первого белорусского космонавта Петра Климука присвоено его имя

Брест и регионВ течение последних 4 лет лидером по стоимости квадратного метра жилья среди областных центров Беларуси остается Брест

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.