Реальный Брест

дентикоШкола Май Бэбиkris.byeos.byАйТИ ШАГ

ГлавнаяНовостиБеларусьПерсанаж беларускай літаратуры за $50 тысяч

Персанаж беларускай літаратуры за $50 тысяч

Беларускі пісьменнік Стаселька Кірыл распачаў краўдфандынгавую кампанію з нагоды выхаду новай кнігі. Кожны аматар літаратуры можа не толькі падтрымаць кнігу і зрабіць на яе перадзамову, але і атрымаць ад аўтара нечаканыя падарункі.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Сродкі на выданне кнігі збіраюцца праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва па значна меншым кошце, чым у кнігарнях.

На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх: падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае. Але найбольш цікава выглядае магчымасць “набыць” літаратурнага персанажа ‒ чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis”  ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

БеларусьУ молодых людей в Беларуси около 5 часов свободного времени в день. На что они его тратят?

Беларусь"Белпочта" начинает внедрять SMS-оповещение о приходе международных посылок

Дороги и чудакиВ Беларуси упрощаются процедуры госрегистрации и снятия с учета автомобилей

БеларусьВ закон о массовых мероприятиях внесли изменения, некоторые уже вступили в силу

Беларусь"Это не новшество". Американские пианисты заплатили 3000 долларов, неверно посчитав дни "безвиза"

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.