Реальный Брест

дентикоБрестское пивоkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяНовостиБеларусьЯк беларускія эмігранты “Спадчыну” ўкладалі

Як беларускія эмігранты “Спадчыну” ўкладалі

У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання знакамітай Купалавай “Спадчыны”.

Пяцісотстаронкавы зборнік выбраных вершаў паэта выйшаў у 1955 годзе ў выдавецтве часопіса мюнхенскага беларускага асяродка “Бацькаўшчына” пад грыфам нью-ёркскага Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Гэты амбітны выдавецкі праект стаў значнай з’явай у жыцці беларускай эміграцыі. Выданне было падрыхтаванае на вельмі высокім тэксталагічным узроўні і мела дыхтоўнае паліграфічнае выкананне. Біяграфічная прадмова на англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах спрыяла рэпрэзентацыі беларускай культуры на Захадзе, а наяўнасць у зборніку шэрагу забароненых у БССР тэкстаў скіроўвала тэндэнцыі афіцыйнага купалазнаўства да іх “рэабілітацыі”.

Праца над “Спадчынай” вялася тры гады. Гэта быў не самы просты перыяд для бальшыні беларускіх паваенных эмігрантаў. Большасць з іх яшчэ не замацаваліся стала на чужыне і не пачалі дастаткова зарабляць, каб ахвяраваць час і грошы на падобныя праекты. І як любая закрытая супольнасць, беларускі эмігранцкі асяродак меў унутраныя канфлікты і непаразуменні.  

Ідэя данесці праўдзівыя, не скажоныя савецкай цэнзурай Купалавы словы да кожнага беларускага дому за мяжой належала заснавальніку БІНіМ Вітаўту Тумашу і найбуйнейшаму купалазнаўцу на эміграцыі, рэдактару “Бацькаўшчыны” Станіславу Станкевічу. І хаця адлегласць паміж кантынентамі таксама не спрыяла рэалізацыі задумы, дзьвюхтысячны наклад зборніка з каласамі і валошкамі на вокладцы ўсё ж убачыў свет. 

У аснову 35-га выпуску “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны” – “Як укладалі “Спадчыну” – легла перададзенае БІНіМам у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ліставанне паміж Вітаўтам Тумашам і Станіславам Станкевічам падчас працы па падрыхтоўцы кнігі. Яшчэ ў часе сваёй перапіскі ўкладальнікі кнігі казалі пра тое, што іх ліставанне па аб’ёме не саступае “Спадчыне” Купалы. Кніга “Як укладалі “Спадчыну” – доказ гэтаму, а яшчэ жывое і захапляльнае сведчанне беларускага інтэлектуальнага жыцця тагачаснай эміграцыі, якое ахоплівае вельмі шырокі спектр тэмаў: абмеркаванне культурнага жыцця на Радзіме, эмігранцкі штодзённы побыт, фінансавыя поспехі і цяжкасці, канкурэнцыю і супрацу паміж суполкамі...

Выданне традыцыйна ўтрымлівае падрабязныя падрадковыя каментары і іменны паказнік.

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

 

Похожие статьи:

Беларусь"Белтелеком" объявил о повышении тарифов

БеларусьБелоруска Анна Гуськова выиграла золотую медаль Олимпиады во фристайле

БеларусьСдачу крови в Беларуси хотят перевести на безвозмездную основу. Что это значит для доноров?

БеларусьЛимит на зарубежные посылки пока менять не планируется

БеларусьОператор life:) с 1 марта повысит стоимость услуг связи

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.