Реальный Брест

дентикоБрестское пивоkris.byБРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ КОЖНО-ВЕНЕРОЛОГИЧЕСКИЙ ДИСПАНСЕРЦентр детского развития

ГлавнаяНовостиБеларусь“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

– яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;

– спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;

– умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;

– спрыяе  абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;

– павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Хто можа ўзяць удзел:

– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

– дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;

– фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:

– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

– назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);

– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);

– актуальнасць/унікальнасць ідэі;

– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:

– Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;

– Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;

– Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 г.

Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

Для  ідэяў-пераможцаў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!

 

Служба новостей Реального Бреста

 

 

Похожие статьи:

БеларусьТунеядцы, которые ухаживали за больными детьми, смогут претендовать на отмену налога

БеларусьЧерез SMS или аккаунт в соцсети. Мининформ о том, как могут идентифицировать интернет-комментаторов

БеларусьКошка в Беларуси ловила зайцев. Ее хозяина чуть не оштрафовали

БеларусьШенгенская виза может подорожать до 80 евро. Совет ЕС одобрил переговоры

БеларусьРазмер страховой выплаты при оформлении ДТП без вызова ГАИ может возрасти с 400 до 600 евро

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.