ЯКIМ БУДЗЕ БРЭСТ
Брэст, 27 студзеня (Белта). Брыгада архiтэктараў, якая працавала над праектам рэканструкцыi горада Брэста, закончыла сваю работу. У гутарцы з карэспандэнтам Белта кiраўнiк брыгады галоўны архiтэктар А. I. Лукашвiлi расказаў аб плане работ разлiчаных на найкарацейшыя тэрмiны.
У часе свайго гаспадарання нямецкiя акупанты разбурылi горад, нанеслi вялiкiя страты жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Новы план рэканструкцыi Брэста прадугледжвае каласальны аб'ём работ. Усе раней iснаваўшыя недахопы ў планiроўцы горада будуць лiквiдаваны. Поўнасцю рэканструiруецца праспект «17 верасня» (сейчас ул. Ленина). Ён будзе асноўнай магiстраллю, якая злучае горад з вакзалам. Тут ствараецца прывакзальная плошча з гасцiнiцай на 300 месц. Па гэтаму праспекту, супраць будынка аблвыканкома, праектуецца трыумфальная плошча. Перад ёю будзе ўстаноўлена манументальная скульптура таварыша Сталiна. На пастаменце-тэкст загада Вярхоўнага Галоўнакамандуючага дывiзiям, вызвалiўшым Брэст. Цэнтральную плошчу акружаюць прыгожыя будынкi Дома культуры, кiнотэатра, Дома Чырвонай Армii, гарадской бiблiятэкi. У паўднёва-заходняй частцы горада планiруецца будаўнiцтва парка культуры i адпачынку. Над ракой Мухавец запраектавана будаўнцтва наберажнай з добра абсталяванай воднай станцыяй. У раёне вулiц Куйбышэва, Кiрава, Iнтэрнацыянальнай, Менжынскага будуць створаны жылыя камбiнаты i размешчаны ўсе ўстановы гандлёвай сеткi. На Магазiннай плошчы будзе пабудаван помнiк Владзiмiру Iльiчу Ленiну. Вулiцы, якiя iдуць параллельна праспекту «17 верасня», будуць таксама поўнасцю рэканструiраваны.
Першыя будаўнiчыя работы пачнуцца з лiпеня г.г.

Брест, 1950-е. (Фото носит иллюстративный характер).
Сердечная благодарность за помощь при подготовке материала Владимиру Садовскому.
Читайте также:
-
Депутат???
Дрогичин мне за Вас стыдно! Вы избрали человека на должность высокой ответственности, который ее не достоин, а именно депутатом Палаты представителей Беларуси Владимира Здановича. Но все по порядку...
-
Авангард в скульптуре уроженки Бреста- над-Бугом
Скульптура как вид изобразительного искусства, связанный с физическими усилиями, сложной логистикой и дорогостоящими материалами, до сих пор многие считают мужским делом. Но сегодня мы расскажем о ...
-
«Зимнее обострение...» Введение
«Зимнее обострение...» Введение В последние дни в окружающем нас Мире и на соседних хуторах творится что-то невообразимое ! То Трамп что-то сморозит, то Путин этакое вытворит, то Си Цзиньпин фиг-ч...
-
«Зимнее обострение...» Польский Посол Юзеф Липский
«Зимнее обострение…» Польский Посол Юзеф Липский Продолжаем наше захватывающее «плавание по волнам исторической памяти» по циклу статей Виталия Закржевского под названием ***«Обострение чувств или...