Реальный Брест

вам деньгиБаза отдыхакожвенЗакрытое акционерное страховое общество «Промтрансинвест»Центр детского развития

Главная13 снежня а 17:40 у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” (вул. Савецкая, 62) у рамках ...
— 6 декабря 2017
13 снежня а 17:40 у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” (вул. Савецкая, 62) у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» адбудзецца прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і кампаніі velcom.

У гэты ж дзень перад кінапаказам Генеральнае консульства РП у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” прадставіць фотавыставу "Самарыцяне з Маркавай". Выстава прысвечана праведнікам народаў свету Вікторыі і Юзэфу Ульмам з польскай вёскі Маркава. Яны ўкрывалі 2 габрэйскія сям'і, за што нямецкія нацысты расстралялі Юзэфа, яго цяжарную жонку, іх 6 дзяцей і 8 габрэяў, якіх яны хацелі выратаваць.

Запрашаем на мерапрыемства, якое распавядае пра гісторыі людзей, якія ў гады Халакосту бескарысліва ратавалі габрэяў, ставячы пад пагрозу, а часам прыносячы ў ахвяру, сваё жыццё і жыццё блізкіх.

Арганізатары паказа ў Брэсце: Польскі Інстытут у Мінску, Беларускія ўікэнды, Генеральнае консульства РП у Брэсце, КУП “Брэстаблкінавідэапракат”.
Квіткі на кінапаказ можна набыць у кінатэатры або анлайн.
Оцените данную новость: 3+-Голосов: 5
Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.