Реальный Брест

вам деньгиБаза отдыхакожвенЗакрытое акционерное страховое общество «Промтрансинвест»Центр детского развития

Главная5 снежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі З'езд - першая ў н...
Гость — 5 декабря 2017
5 снежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі З'езд - першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя, на якой беларускае грамадства мела выказаць сваю пазіцыю па пытанні далейшага развіцця Радзімы.

Паседжанні адбываліся ў перыяд 5-17 снежня 1917. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў, якія прадстаўлялі Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, Смаленскую, Гарадзенскую губерні і беларускамоўныя паветы Ковенскай, Віленскай і Бранскай губерняў. Сярод дэлегатаў былі прадстаўнікі земства, беларускіх палітычных партый, дэпутаты Ўсерасейскага Ўстаноўчага Сходу, абраныя ад беларускіх губерняў на дэмакратычных выбарах за два тыдні перад гэтым, і многія іншыя.

Да 14 снежня было зарэгістравана 1872 дэлегаты. Старшынёю з'езду быў абраны кіраўнік Беларускай Вайсковай Рады - Ян Серада.

З'езд ухваліў шэраг момантаў, між іншым абвясціў права беларускага народу на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама прыняцце дэмакратычнай форму ўраду. У ноч з 17 на 18 снежня З'езд паспеў прыняць першы пункт свае выніковае рэзалюцыі:

"Першы Усебеларускі Зьезд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем"

З'езд выбраў сваю Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў. Рада З'езду і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР і ўтварылі Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, якая дзейнічае і па гэты дзень.
Оцените данную новость: 6+-Голосов: 10
Поделиться:
Комментарии (1)
***** # 5 декабря 2017 в 19:33
+4 + -
+4 / 0
На фота — Вялікая беларуская рада, якая ініцыявала скліканне Усебеларускага з'езду 1917 года
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.