Реальный Брест

Наша пиццаБаза отдыхаЦентр семейной стоматологии ДентикоЗакрытое акционерное страховое общество «Промтрансинвест»Центр детского развития

ГлавнаяБерасцеец вырасціў генеалагічнае дрэва ў 11 кален

Берасцеец вырасціў генеалагічнае дрэва ў 11 кален

“Для ўнука,” –  зазначае Сяргей Аляксандравіч Літвінка, рэгіянальны прадстаўнік адной з фірм у Брэсце.  – “Пачаў збіраць радню са свайго дзеда па маці. 

Той паехаў на заробкі ў Канаду. Жыў там да 1956 года. Удзельнічаў у выкраданні атамных сакрэтаў для СССР, таму па прыездзе не сядзеў, як усе замежнікі. Проста хадзіў і адзначаўся. А самы стары Літвінка, які згадваецца, Стэфан, быў старастам у кляштары ў Таракані. Прозвішча тут рэдкае, таму можна меркаваць, што родзіч, але хутчэй за ўсё цёзка з прозвішча. Наступны Літвінка ужо быў вікарыем,  перайшоў ва ўніяцтва і біў праваслаўных палкамі. Дакладна расчытваецца дата на Літвінку з 1765 года – той даказаны родзіч, і з яго пачынаецца дрэва .З перапынкамі на войны, калі архівы не вяліся –  улучыў усіх да сённяшняга часу, у тым ліку і сябе”.

Малая радзіма Сяргея Літвінкі Драгічыншчына. Свае даследаванні ён чыніць у вольны ад працы час, якога няшмат. Пачынаў з вусных сведчанняў і дакументаў, якія былі на руках. Потым працаваў у архіве ў Драгічыне. Потым пашырыўся ў нацыянальны архіў у Мінску, цяпер даследуе архіў у Гродна.

“Маё дрэва ўлучыла ўжо ў сваю крону 1014 чалавек. Баюся, што ўсіх ахапіць  і не паспею ­– нараджаюцца новыя крэўныя родзічы, а час мой крыху шчыгрынавы”, – кажа даследчык-аматар.

Дапамог Сяргей Літвінка ў такога кшталту росшуках  знаёмым і землякам. “Прарасціў ім іхнія фамільныя дрэвы, – цэлы гаёк атрымаўся, 12 дрэў,”  – кажа ён.

 Сяргей Літвінка са сваім фамільным дрэвам.

 

 

Яўген Бяласін, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Бресте на территории форта №8 прошел субботник

Брест и регионСледователи выясняют обстоятельства падения семилетнего ребенка с балкона многоэтажки в Бресте

Брест и регионБрестский городской исполнительный комитет приглашает всех неравнодушных брестчан принять участие в Интернет - голосовании на официальном сайте

Брест и регионСуд не удовлетворил предложение Приорбанка начать ликвидацию "Брестского пива"

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.